Казлы (Вілейскі раён)

(Пасля перасылкі з Вёска Казлы, Вілейскі раён)

Казлы́[1] (трансліт.: Kazly, руск.: Козлы) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Вёска
Казлы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222431
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213827071
Казлы на карце Беларусі ±
Казлы (Вілейскі раён) (Беларусь)
Казлы (Вілейскі раён)
Казлы (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Казлы (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 30 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, 84 км ад Мінска, 23 км ад чыг. ст. Уша на лініі Мінск—Маладзечна.

Гісторыя правіць

У 1794 г. вёска ў Ашмянскім павеце, у складзе маёнтка Ілья, маёмасць падскарбія ВКЛ Міхаіла Клеафаса Агінскага; канфіскавана ў казну. У 1800 г. ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць генерал-аншэфа М. Салтыкова; у 1828 г. ў маёнтку Асцюковічы І. Тукалы, 64 душы. У пач. XX ст. вёска ў Хаценчыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 318 жыхароў, 483 дзесяцін зямлі; школа граматы.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 г. у гміне Хаценчыцы Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15.1.1940 г. ў Ільянскім раёне Вілейскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Шыпкаўскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 3.7.1944 г. акупіраваны нацыстамі. З фронту не вярнуліся 14 жыхароў. З 20.9.1944 г. ў Ільянскім, з 20.7.1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 29.7.1950 г. створаны калгас «Герой працы». З 16.7.1954 г. ў складзе Ільянскага сельсавета, з 20.1.1960 г. ў Мінскай вобласці.

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 181 жыхар, 22 двары.
  • 1866 год — 251 жыхар, 24 двары[3].
  • 1921 год — 398 жыхароў, 69 двароў[4].
  • 1931 год — 436 жыхароў, 78 двароў[5].
  • 1960 год — 344 жыхары.
  • 2008 год — 84 жыхары, 50 гаспадарак.

Славутасці правіць

 
Агаленне Вінцантова

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_IV/568
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 78.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 57

Літаратура правіць

Спасылкі правіць