Свабода (Пухавіцкі раён)
Свабо́да[1] (трансліт.: Svaboda, руск.: Свобода; да 1920-х гг. — Новыя Валокі, або Новыя Увалокі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на беразе ракі Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Вёска
Свабода
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ XVIII стагоддзі ўласнасць Ратынскіх, у пачатку XIX стагоддзя набыта Янішэўскімі. Прыкладна ў 1830-х гадах Новыя Валокі куплены Каржанеўскімі[2]. За прыгонным правам да маёнтка належала 68 вясковых гаспадарак, было каля 244 валок зямлі разам з фальваркам Красны Бераг[2]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Як апісваў Аляксандр Ельскі ў канцы XIX стагоддзя, пры Новых Валоках у Свіслачы вадзілася асаблівая і смачная рыба, званая выразуб, а гаспадары атрымлівалі значны прыбытак ад права прапінацыі (вырабу алкаголю) і дужага млыну[2]. Паводле перапісу 1908 года маёнтак Новыя Увалокі (Новыя Уволоки)[3].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны пасёлак Свабода. У 1926 годзе было 17 двароў[4]. Да вайны на рацэ стаяў млын, дзейнічала пільня, у будынку колішняй сядзібы была школа[5]. Вёску наведваў пісьменнік Янка Маўр[5].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
правіцьСтрачаная спадчына
правіць- Рэшкі сядзібы (XIX ст.?)[5]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в SgKP 1886, s. 234.
- ↑ а б Ярмоловичъ В. 1909, с. 204.
- ↑ Верстовка Беларуси - центральная часть . www.etomesto.ru. Праверана 17 лістапада 2024.
- ↑ а б в Свабода Пухавіцкагага раёну . Радыё Свабода (7 снежня 2007). Праверана 17 лістапада 2024.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 110.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Свабода // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 120. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Jelski A. Nowe Włóki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 234.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свабода (Пухавіцкі раён)