Усвіца (Ушацкі раён)
У́свіца[1] (трансліт.: Usvica, руск.: Усвица) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Глыбачанскага сельсавета, каля ракі Заходняя Дзвіна. За 42 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, 95 км ад Віцебска, 43 км ад чыгуначнай станцыі Обаль (на лініі Полацк — Віцебск). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па аўтадарозе Сянно — Бешанковічы — Ушачы.
Вёска
Усвіца
|
Гісторыя
правіцьВядома з 16 стагоддзя як сяло ў Полацкім ваяводстве ВКЛ. У 1552 годзе ў складзе Двор Цётчанскі. У 19 стагоддзі вёска каля Заходняй Дзвіны, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Полацкім павеце Віцебскай губерні. У 1880 годзе былое прыватнае ўладанне, у якім размяшчалася Пакроўская царква. Штогод 9 мая, 8 верасня, 1 кастрычніка адбываліся кірмашы. У 1886 годзе адкрыта школа граматы. У пачатку 20 стагоддзя ў Тураўлянскай воласці, 285 дзесяцін зямлі. У 1900 годзе для школы пабудаваны ўласны будынак. У 1905 годзе належала мясцовай сельскай грамадзе, побач быў маёнтак сялянскага таварыства (120 дзесяцін зямлі).
Насельніцтва
правіць- 25 двароў, 162 жыхары (1880)
- 42 двары, 310 жыхароў (1905)
- 6 гаспадарак, 6 жыхароў (2020)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: В. У. Ваніна (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. — 776 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1252-0.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх