Глыбачанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Глыбача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Глыбачка.

Глыбачанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Глыбачка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 574
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Глыбачка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Ушацкага раёна БССР. У 1934 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рукшаніцы. З 21 чэрвеня 1935 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці. З 9 верасня 1946 года ў складзе адноўленага Ульскага раёна Віцебскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна. 19 лютага 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Усвейскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бадзяліна, Бальбінава, Двор Усвея, Капусціна, Маёўка, Пенная Ніва, Усвея), таксама ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Асінаўка, Бярозава, Кавалеўшчына, Краснае, Красная Горка, Ляхава, Рацькава, Шалапечына)[1]. Пасля 1958 года цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Глыбачка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глыбачанскага сельсавета 29 населеных пунктаў[2]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Паўлоўшчына[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 820 чалавек[4], з іх 93,4 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 574 чалавекі[6].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Ушачского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 92 Об упразднении деревни Павловщина Ушачского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.