Харкі (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ха́ркі[1] (трансліт.: Charki, руск.: Харки) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета.

Вёска
Харкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 15 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222442
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213827134
Харкі на карце Беларусі ±
Харкі (Вілейскі раён) (Беларусь)
Харкі (Вілейскі раён)
Харкі (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Харкі (Вілейскі раён)

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 43 км на ўсход ад горада Вілейка, 146 км ад Мінска.

Гісторыя

правіць

У 1775 г. вёска ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства ВКЛ, уласнасць П. Лабачэўскага.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1832 г. фальварак, уласнасць Станіслава Станкевіча, у Вілейскім павеце Мінскай губерні. У 1897 г. вёска ў Даўгінаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 26 двароў, 166 жыхароў, маёнтак — 9 жыхароў, у складзе Вяліка-Сэрвачскай сельскай грамады.

У лютым 1918 г. занята германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 г. занята польскімі войскамі. З 31 ліпеня 1920 года ў складзе Беларускай ССР.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. Вёска знаходзілася ў Даўгінаўскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства[2][3]; дзейнічала лясніцтва.

З лістапада 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 г. ў Вілейскім павеце Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 г. ў Ільянскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 г. ў Ракшыцкім сельсавеце. З чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіраваны нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. З 16 студзеня 1954 г. ў Альковіцкім сельсавеце. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «За Мір».

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавета[4].

Насельніцтва

правіць
  • 1775 год — 68 жыхароў, 11 двароў.
  • 1908 год — 186 жыхароў.
  • 1931 год — 202 жыхары, 36 двароў[5].
  • 1960 год — 166 жыхароў.
  • 1988 год — 169 жыхароў, 72 гаспадаркі.
  • 2008 год — 13 гаспадарак, 16 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
  3. https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf Архівавана 27 красавіка 2022.
  4. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць