Вікенцій Іосіфавіч Скардзіс

беларускі гісторык, публіцыст, паэт

Вікенцій Іосіфавіч Скардзіс, або Вінцас Скарджус (літ.: Vincas Skardžius, вядомы псеўданім: Viskaras, V; 28 красавіка 1897, в. Сафійск, Чавускі павет, Магілёўская губерня — 1967) — беларускі гісторык, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук.

Вікенцій Іосіфавіч Скардзіс
Дата нараджэння 28 красавіка 1897(1897-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 1967
Род дзейнасці гісторык, публіцыст, паэт
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 28 красавіка 1897 года ў в. Сафійск Чавускага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці) ў літоўскай сям’і.

Працаваў у літоўскім сектары АН БССР, Інстытуце нацыянальных меншасцей, Інстытуце гісторыі БелАН. Вывучаў гісторыю пасяленняў літоўцаў у Беларусі.

Арыштаваны 10 снежня 1937 года. Асобай нарадай 19 жніўня 1938 года прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў Казахскую ССР. Вызвалены ў 1943 годзе.

Пасля вызвалення жыў у Кустанайскай вобласці Казахскай ССР. Рэабілітаваны 11 лістапада 1957 года.

Памёр у 1967 годзе.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 2 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2003.
  • Літоўцы ў Савецкай Беларусі : Нарыс аб узнікненні літоўскіх пасяленняў на Беларусі, іх становішчы пры царызме і сацыялістычным будаўніцтве пры савецкай уладзе / В. І. Скардзіс. — Мінск, 1935.
  • Nacionalės kultūros statyba Sovietų Baltarusijos lietuvių darbo masių tarpe / V. Skardžius. ― Minskas, 1932.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 2. — С. 436—437.
  • Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 гг. : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко и др. — Минск, 2008. — С. 307.