Сафі́йск[1] (трансліт.: Safijsk, руск.: Софийск) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сухарэўскага сельсавета.

Вёска
Сафійск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 18 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213116
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244856046
Сафійск на карце Беларусі ±
Сафійск (Беларусь)
Сафійск
Сафійск (Магілёўская вобласць)
Сафійск

Геаграфічнае становішча правіць

Знаходзіцца за 28 кіламетраў на ўсход ад Магілёва, 23 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі МагілёўКрычаў. Рэльеф раўнінны. Транспартная сувязь па шашы МагілёўМсціслаў.

Гісторыя правіць

У складзе Расійскай імперыі правіць

Вёска заснавана ў 19 стагоддзі ў Расійскай імперыі ў сувязі с перасяленнем сюды сялян з Ковенскай і Віленскай губерняў. Памешчык тут меў у 1878 годзе 1801 дзесяціну зямлі.

Паводле перапісу 1897 г. вёска (34 двары, 221 жыхар) у Гладкаўскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 36 двароў, 200 жыхароў.

У 1916 г. адкрыта земская школа, якая размясцілася ў наёмным памяшканні.

Найноўшы час правіць

На базе земскай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 53 вучні з вёсак Сафійск, Малыя Сухары, Сухары, Бушкава, Кіркоры, пасёлка Пласкоў і хутара Паплавы.

З 20 жніўня 1924 г. ў Сухарэўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілеўскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.), з 2 сакавіка 1931 г. Чавускага раёна, з 20 лютага 1938 г. ў Магілеўскай вобласці.

У 1926 г. 57 двароў, 352 жыхары.

Вясной 1928 г. арганізаваны калгас, працавала кузня. Калгас атрымаў з Амерыкі ад літоўцаў-эмігрантаў падарунак — трактар.

У 1936 г. ў пачатковай школе было 118 вучняў, дзейнічала бібліятэка.[2]

Перад Вялікай Айчыннай вайной 89 дамоў, 240 чалавек.[3]

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. па 27 чэрвеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Падчас акупацыі разбурана 18 дамоў, забіт 1 чалавек. [3]

З 22 студзеня 1965 г. ў Магілеўскім раёне.

У 1990 г. 32 гаспадаркі, 55 жыхароў, у складзе калгаса «Камуністычны маніфэст» (цэнтр — вёска Сухары). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы, працавала 8-гадовая школа.

У 2009 г. — 18 чалавек.

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход уздоўж шашы. На паўднёвай ускраіне — гаспадарчы сектар.

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 34 двары, 221 чалавек
  • 1909 год — 36 двароў, 200 чалавек
  • 1926 год — 37 двароў, 352 чалавек
  • 1940 год — 89 дамоў, 240 чалавек
  • 1990 год — 32 двары, 55 чалавек
  • 2009 год — 18 чалавек

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сафе́йск
  2. Harady i vëski Belarusi: ėncyklapedyja. Kn. 3: Mahilëŭskaja voblascʹ. — Minsk: "Belaruskaja ėncyklapedyja, 2009. — 539 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.
  3. а б НАРБ. Ф.1440. Оп.3. Д.767. Л.222; ГАМОГ. Ф.1894. Оп.1. Д.5. Л.30.

Спасылкі правіць