Віктар Іванавіч Валодзін
Віктар Іванавіч Валодзін (нар. 9 верасня 1945, Луцк, Украіна) — фізік, спецыяліст у галіне цеплатэхнікі і ядзернай энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1999), прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.
Віктар Іванавіч Валодзін | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 верасня 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1999) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1971; аспірантура, спецыяльнасць «Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі», 1974; дактарантура, 1996).
Працаваў у Інстытуце праблем энергетыкі АН Беларусі (1971—1997); Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1997, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі, прафесар, у 2002—2012 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: комплекснае даследаванне цеплавых і гідраўлічных працэсаў метадамі матэматычнага мадэлявання і вылічальнага эксперымента ў цеплаабменных апаратах; інфармацыйнае забеспячэнне энергазберажэння.
Бібліяграфія
правіць- Теоретические основы комплексного теплогидравлического расчета аппаратов систем охлаждения энергетических установок : диссертация … доктора технических наук : 05.14.03 : защищена 00.00.1999 : утверждена 22.12.1999 / Володин Виктор Иванович. — Минск, 1998.
Зноскі
Літаратура
правіць- Валодзін Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 360. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Володин Виктор Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 786.
- Валодзін Віктар Іванавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 46.