Віктар Антонавіч Бобрык
Віктар Антонавіч Бобрык (нар. 8 студзеня 1949, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.
Віктар Антонавіч Бобрык | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 студзеня 1949 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1972 годзе архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1972—1973 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1973—1974 гадах архітэктар у праектным інстытуце «Мінскпраект», у 1974—1976 гадах у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект»; у 1976—1987 гадах у інстытуце «Белмясцпрампраект» (старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў); з 1987 года ў інстытуце «Мінскграмадзянпраект» (кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў). З 1992 года кіраўнік УП «ТМ архітэктара Бобрыка В. А.».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1982 года. Член Савета Беларускага саюза архітэктараў.
Творчасць
правіцьАўтар больш за 50 рэалізаваных праектаў, найбольш значныя: Рэспубліканскі клінічны цэнтр па вул. Энгельса, 25, 27; Цэнтр камерцыйных сувязяў «Вікторыя» па пр. Пераможцаў; Тэнісныя корты са стварэннем комплекснага спартыўнага гарадка па вул. Жудро, 40 (усе ў Мінску); Дзіцячы аздараўленчы лагер «Загор’е»; рэстаран «Азёрны» на возеры Нарач.
Узнагароды
правіцьУдзельнік Міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Лаўрэат Міжнароднай Асацыяцыі Саюза архітэктараў IV Міжнароднага конкурсу за праект «Цэнтр паруснага спорту на паўночным беразе Мінскага мора» (1995). Узнагароджаны дыпломам выстаўкі «Інтэрархітэктура-2000» у г. Сафія (2000); дыплом выстаўкі ў г. Фларэнцыя, Італія (2003); граматай чацвёртага Расійскага фестывалю «Дойлідства — 96» (1996); дыпломамі рэспубліканскіх конкурсаў лепшых архітэктурных твораў (1993, 1995, 2005, 2009). Пераможца рэспубліканскіх творчых конкурсаў з праектамі: «Гандлёва-дзелавы цэнтр у г. Баранавічы» − 1 месца (1996) і «Рэканструкцыя пансіяната „Свіцязь“ Навагрудскага раёна» — 1 месца (2009). Узнагароджаны граматай Чацвёртага Расійскага фестывалю «Дойлідства—96» (1996); дыпломам дзяржаўнага Камітэта Беларусі па справах будаўніцтва і архітэктуры (1995); медалём Саюза архітэктараў Беларусі за развіццё архітэктуры Беларусі і актыўную грамадскую дзейнасць (2005); медалём і дыпломам I ступені на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе за праект «Адміністрацыйна-грамадскі комплекс з гаражом стаянкай па вул. К. Цэткін у г. Мінску» (2009).
Літаратура
правіць- Бобрик Виктор Антонович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)