Віктар Барнафавіч Зураеў

Віктар Барнафавіч Зураеў (нар. 28 лістапада 1963) — палкоўнік, камандзір спецыяльнага падраздзялення Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «Алмаз» (2010[1]—2021).

Віктар Барнафавіч Зураеў
Дата нараджэння 28 лістапада 1963(1963-11-28) (60 гадоў)
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Узнагароды і званні
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» медаль «За бездакорную службу» I ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 лістапада 1963 года. Этнічны асецін.

У 1986 годзе паводле размеркавання трапіў у Мінск камандзірам узводу ўнутраных войск СССР воінскай часці 3214. У сярэдзіне 1980 года на ўсесаюзных зборах у Тбілісі атрымаў крапавы берэт. У 1991 годзе меў баявое заданне ў Нагорным Карабаху[2], удзельнічаў у лакалізацыі армяна-азербайджанскага ўзброенага канфлікту ў Нагорным Карабаху.

У 1993 годзе прыняў першы экзамен на крапавы берэт у Беларусі[3]. Працягнуў службу ў пагранічных войсках. Служыў начальнікам аддзела, пазней — намеснікам камандзіра воінскай часці 1250 пагранічных войскаў (Мінск), на тэрыторыі якой базуецца пагранічны спецназ (Асобная служба актыўных мерапрыестваў, АСАМ)[4].

У 2012 годзе кіраваў службай па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў. У 2018 годзе суправаджаў Віктара Лукашэнку ў часе візіту ў Чачню, быў на сустрэчы з Рамзанам Кадыравым[5].

Адзін з кіраўнікоў падаўлення масавых пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пад камандаваннем Зураева супрацоўнікам спецпадраздзялення «Алмаз» у Мінску быў застрэлены бяззбройны дэманстрант Аляксандр Тарайкоўскі[6].

Са снежня 2021 года працуе намеснікам генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыму і кадрах у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі»[7].

Сям’я правіць

Узнагароды правіць

Крыніцы правіць

  1. Новым командиром спецподразделения «Алмаз» назначен Виктор Зураев (баскск.)(недаступная спасылка). tut.by (29 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2021.
  2. К мечте – на грани возможностей (руск.)(недаступная спасылка). dynamo.by (26 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2019.
  3. У элиты цвет бордовый. rg.ru (6 чэрвеня 2013).
  4. «Алмаз» МВД возглавил отличник погранвойск (руск.). naviny.media (web.archive.org) (1 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2020.
  5. Кадыраву падарылі шакаладку. Што яшчэ рабіў Віктар Лукашэнка ў Чачэніі?. naviny.belsat.eu (28 чэрвеня 2018).
  6. Беларуский Народный Трибунак. Дело Тарайковского. Отчет по результам предварительного расследования (руск.)(недаступная спасылка). narodny-tribunal.info. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2020. Праверана 28-1-2021.
  7. СМИ: командир «Алмаза» Виктор Зураев стал заместителем директора в «Стайках»
  8. Дэканам хімічнага факультэта прызначаны кандыдат хімічных навук Аляксандр Віктаравіч Зураеў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2023. Праверана 28 красавіка 2023.
  9. Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2003 года № 500 «О награждении группы военнослужащих, лиц начальствующего состава органов внутренних дел, органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям государственными наградами Республики Беларусь»
  10. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2010 года № 81 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  11. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні» Архівавана 14 студзеня 2021.