Віктар Васілевіч Мікіта

Віктар Васілевіч Мікіта (25 красавіка 1955, Гродна) — беларускі мастакграфік і жывапісец, педагог.

Віктар Васілевіч Мікіта
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 красавіка 1955(1955-04-25) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці графік
Месца працы
Жанр тэматычная карціна, партрэт, пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм, сюррэалізм
Сайт mikita.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

1966—1973 Рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка.

1973—1976 Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі. Вучыўся ў П. Свентахоўскага, В. Шаранговіча, А. Шэверава.

З 1976 бярэ ўдзел у мастацкіх выстаўках.

З 1981 член Саюзу мастакоў Беларусі, сябра творчай суполкі «Пагоня».

1981—1986 выкладаў на кафедры графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

2008 — 2015 выкладаў у Інстытуце сучасных ведаў імя Шырокава ў Мінску.

Творчасць

правіць

Працуе ў кніжнай, станкавай графіцы, камбінаванай тэхніцы і ў жывапісу. Ілюстраваў беларускія і замежныя кніжныя выданні. Творы выконвае ў камбінаванай тэхніцы і ў адметнай аўтарскай манеры, якая спалучае ў сабе сінтэз прыёмаў скульптуры (рэльефнасць паверхні), графікі (абмежаванасць і збліжанасць колераў) і жывапісу.

Браў удзел у замежных конкурсах графікі ў Грэцыі, Францыі, Эфіопіі, Польшчы, Балгарыі, Расіі, Украіне. Мае замежныя і беларускія дыпломы конкурсаў кніжнай графікі. Творам ўласцівыя рысы асацыятыўнасці, метафарычнасци, сімволіка-алегарычныя матывы.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Саюзу мастакоў Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, літаратурных музеях Якуба Коласа, Янкі Купалы, Доме-музеі Адама Міцкевіча, у Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў прыватных калекцыях замежжа.

Мастак супрацоўнічае з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі, РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка», выконваючы арыгінал-макеты паштовых марак і мастацкіх капэрт.

Паштовыя маркі

правіць

Капэрты

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць