Віктар Віктаравіч Бараненка

Віктар Віктаравіч Бараненка (нар. 18 красавіка 1989 года) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2017), дацэнт (2020).

Віктар Віктаравіч Бараненка
Дата нараджэння 18 красавіка 1989
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Юр'евіч Бендзін

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў 1989 годзе. Скончыў у 2012 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2013 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Тэма магістарскай дысертацыі: «Полацкая абнаўленчая епархія ў 1926-1933 гг.». У 2013-2016 гадах навучаўся ў аспірантуры пры кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2016 годзе з'яўляўся стыпендыятам Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, займаў пасаду намесніка дэкана механіка-тэхналагічнага факультэта, начальніка аддзела аспірантуры, таксама з'яўляецца дацэнтам кафедры гісторыі і турызму.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 9 чэрвеня 2017 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Беларуская абнаўленчая царква (1922–1938 гг.)». Навуковы кіраўнік - Аляксандр Юр'евіч Бендзін. 23 снежня 2020 года рашэннем ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

Навуковая дзейнасць правіць

Займаецца даследаваннем праблем канфесіанальнай гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя, гісторыі Беларускай абнаўленчай царквы, абнаўленчага руху ў БССР, Расійскай праваслаўнай (абнаўленчай) царквы і інш. Ім упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі было дадзена навуковае азначэнне і навуковая ацэнка беларускага абнаўленства як асобнай царкоўнай арганізацыі ў міжваенны перыяд; вызначаны тры перыяды эвалюцыі форм і практыкі кіравання Беларускай абнаўленчай царквы; прааналізаваны праграмныя мэты і арганізацыйна-кананічная сістэма кіравання беларускай абнаўленчай царкоўнай арганізацыі; выяўлены асноўныя кірункі яе дзейнасці і асаблівасці функцыянавання ў сувязі з існаваннем іншых праваслаўных цэркваў на тэрыторыі БССР; вызначана ступень уздзеяння савецкай улады на працэс узнікнення, станаўлення і развіцця інстытутаў Беларускай абнаўленчай царквы.

Бібліяграфія правіць

Выбраныя навуковыя артыкулы правіць

  • Змены ў палітыцы Савецкай дзяржавы ў стаўленні да царквы і духавенства ў 1929 г. на прыкладзе Полацка-Себежскай абнаўленчай епархіі / В. В. Бараненка // Веснік Полацкага дзяржаўнага універсітэта. – 2014. – № 1. – С. 94-98.
  • Беларускі абласны царкоўны сабор 1924 г. у Магілёве: перадумовы, падрыхтоўка, правядзенне // Беларускі гістарычны часопіс. – 2015. - № 9. – С. 37-45.
  • Дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку як крыніцы па гісторыі праваслаўнай царквы 1920–1930-х гг. / В. В. Бараненка // Беларускі археаграфічны штогоднік. – 2015. – Вып. 16. – С. 191-198.
  • Отношение белорусского православного верующего населения к обновленческому движению в 1920-х – 1930-х гг. / В. В. Бараненко // Вестник Полоцкого государственного университета. – 2016. - № 1. – С. 79-87.
  • Вышэйшае царкоўнае кіраванне Беларускай абнаўленчай царквы (1924-1938 гг.) / В. В. Бараненка // Навуковыя працы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. – 2016. – Ч. 2. – С. 24–34.
  • Ликвидация Белорусской обновленческой церкви в 1934-1938 гг. / В. В. Бараненко // Вестник Православного Свято-Тихоновского гуманитарного университета. - № 76. - 2017. – С. 67-78.
  • Архивные документы по истории Белорусской обновленческой церкви в 1922–1938 гг. / В. В. Бараненко // Отечественные архивы. - № 4 - 2018. – С. 59-68.

Спасылкі правіць