Віктар Віктаравіч Майгураў
Ві́ктар Ві́ктаравіч Ма́йгураў (нар. 7 лютага 1969 года; Севераўральск, Свярдлоўская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкі, беларускі, расійскі біятланіст, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў, трохразовы чэмпіён свету і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету. Заслужаны майстар спорту Расіі. Віцэ-прэзідэнт Саюза біятланістаў Расіі па спорце вышэйшых дасягненняў.
Поўнае імя | Віктар Віктаравіч Майгураў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 лютага 1969 (55 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | СССР → Беларусь → Расія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тытулы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алімпійскі чэмпіён | 0 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 3 разы (1996, 1997, 2000) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Перамог | 8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістых подыумаў | 22 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Подыумаў у эстафетах | 4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Спартыўная кар’ера
правіцьВыхаванец заслужанага трэнера РСФСР Паўла Бераснёва[2]. Упершыню ўдзельнічаў на Алімпійскіх гульнях у 1994 годзе, дзе выступаў за каманду Беларусі. Тады ў эстафеце ён заняў чацвёртае месца. На наступнай Алімпіядзе 1998 года ў Нагане Майгураў выступаў за зборную Расіі і заняў трэцяе месца ў эстафеце, а на Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці 2002 года ён выйграў свой адзіны асабісты алімпійскі медаль у індывідуальнай гонцы. З’яўляецца першым чэмпіёнам свету ў гонцы пераследвання. Найлепшым сезонам Майгурава ў Кубку свету можна назваць сезон 1995/1996, калі ён заняў другое месца ў агульным заліку, саступіўшы толькі іншаму расійскаму біятланісту Уладзіміру Драчову.
Адміністрацыйная кар’ера
правіцьУ 1994 годзе прыехаў у Ханты-Мансійск і быў прыняты на пасаду спартсмена-інструктара ў спецыялізаваны цэнтр па біятлоне.
У 2001 годзе скончыў Уральскі інстытут камерцыі і права (Екацярынбург). Па заканчэнні якога атрымаў кваліфікацыю юрыста па спецыяльнасці «Юрыспрудэнцыя».
Да 2003 года знаходзіўся на службе ў органах МУС Расіі.
З 2003 года — рэферэнт Губернатара Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. У 2004 годзе Віктару Віктаравічу быў прысвоены кваліфікацыйны разрад «Дзяржаўны саветнік аўтаномнай акругі 2 класа».
З 2005 года па 2008 год — дырэктар Установы Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры «Школа вышэйшага спартыўнага майстэрства-2» па зімовых відах спорту.
З’яўляўся членам Грамадскай палаты горада Ханты-Мансійска.
З верасня 2008 года — старшыня Камітэта па фізічнай культуры і спорце Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры.
З’яўляецца Прэзідэнтам Федэрацыі Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры па біятлоне.
З 31 снежня 2009 года — міністр спорту і турызму аўтаномнай акругі[3][4].
У 2010 годзе вылучаны СБР на пасаду члена Тэхнічнага камітэта IBU ад Расіі[5].
У жніўні 2011 года трапіўся на махлярстве і быў вызвалены ад пасады дырэктара дэпартамента фізічнай культуры і спорту Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры[6]. Прычынай звальнення стаў падроблены дыплом аб вышэйшай адукацыі нібыта атрыманым у г. Омску ў Сібірскай дзяржаўнай акадэміі фізкультуры. Другую вышэйшую адукацыю Віктар Майгураў атрымаў па скарочанай праграме на базе першай — няіснай. Акрамя таго на падставе першай вышэйшай адукацыі Віктар Майгураў даслужыўся да капітана міліцыі, лічыўся як афіцэр запасу, атрымліваючы цэлы шэраг сацыяльных ільгот[7].
Узнагароды
правіць- Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені (5 мая 2003 года) — за вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, высокія спартыўныя дасягненні на Гульнях XIX Алімпіяды 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці[8]
- Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені (27 лютага 1998 года) — за высокія спартыўныя дасягненні на XX зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года[9]
- Медаль «За заслугі перад горадам» (Ханты-Мансійск, 2007 год)
- Грамата Вярхоўнага Савета Беларусі (25 сакавіка 1994 года) — за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XVII зімовых Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры[10]
Зноскі
- ↑ (unspecified title) — 2012.
- ↑ Спорт на Урале - Береснев Павел Алексеевич(нявызн.)(недаступная спасылка). sportufo.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2017. Праверана 6 чэрвеня 2017.
- ↑ В Югре появился первый министр
- ↑ Министром спорта и туризма Югры назначен Виктор Майгуров
- ↑ Сергей Кущенко и Виктор Майгуров — кандидаты от СБР на выборные посты IBU
- ↑ Глава департамента спорта Югры ушел в отставку
- ↑ "Причиной увольнения Майгурова из департамента спорта Югры был поддельный диплом о высшем образовании — Биатлон — Sports.ru"(руск.). Sports.ru. Праверана 2017-06-06.
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 5 мая 2003 года № 502 «О награждении государственными наградами Российской Федерации спортсменов, тренеров, работников физической культуры и спорта»
- ↑ Указ Президента Российской Федерации от 27 февраля 1998 года № 206 «О награждении государственными наградами Российской Федерации спортсменов, тренеров, работников физической культуры и спорта по итогам XVIII зимних Олимпийских игр 1998 года»
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 25 марта 1994 г. № 2904-XII «О награждении группы спортсменов и тренеров республики Почетной грамотой и Грамотой Верховного Совета Республики Беларусь»
Спасылкі
правіць- Профіль IBU
- Профіль на афіцыйным сайце Федэрацыі біятлона Украіны
- Біяграфія на сайце ХМАА(недаступная спасылка)