Віктар Пятровіч Кавалёў
Віктар Пятровіч Кавалёў (19 верасня 1936, в. Буйнічы, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — 16 ліпеня 1999) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1995).
Віктар Пятровіч Кавалёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1999 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1962), Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1968).
Працаваў у Магілёўскам абласном упраўленні аўтатранспарту «Магілёўаблаўтатранс» (1969—1977, начальнік), Праектна-канструктарскім тэхнічным інстытуце спецыяльных тэхналогій аснасткі, аўтаматызацыі і механізацыі (1977—1990, намеснік дырэктара), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (з 1977 — па сумяшчальнасці, у 1988—1993 — на пастаяннай аснове, дацэнт кафедры «Аўтамабілі і трактары», прафесар кафедры «Эканоміка, арганізацыя і планаванне вытворчасці», у 1992—1993 — загадчык кафедры «Рынак і гаспадарчы механізм»), Магілёўскім фінансава-эканамічным інстытуце (з 1993, заснавапьні інстытута, рэктар).
Навуковыя інтарэсы: пытанні эфектыўнасці і ўдасканалення прамысловага транспарту; арганізацыя, механізацыя і аўтаматызацыя пагрузачна-разгрузачных і траспартна-складскіх работ.
Узнагароды Правіць
Ордэн «Знак Пашаны» і інш.
Бібліяграфія Правіць
- Повышение эффективности транспортно-складского хозяйства промышленности в условиях перехода к рынку (методология и практика) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Ковалев Виктор Петрович. — Минск, 1991.
- Состояние и пути повышения эффективности использования грузового автомобильного транспорта (на примере грузового автомобильного транспорта общего пользования БССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.08 / Ковалев Виктор Петрович. — Минск, 1975.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Кавалёў Віктар Пятровіч / А. П. Дзяланская // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 396.
- Ковалев Виктор Петрович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 214—215.