Віктар Сямёнавіч Марцьянаў

Віктар Сямёнавіч Марцьянаў (7 лістапада 1928, с. Цюменева, Марыінскі раён, Новасібірская вобласць) — беларускі архітэктар.

Віктар Сямёнавіч Марцьянаў
Дата нараджэння 7 лістапада 1928(1928-11-07) (92 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1945 г. Працаваў у Мінскпраекце, ІБіА Дзяржбуда БССР, з 1975 па 1981 г. — галоўным архітэктарам праектаў у Мінскінжпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года. Пражывае ў Мінску.

ТворчасцьПравіць

 
Агароджа Батанічнага сада

Як аўтар і ў складзе аўтарскіх калектываў распрацаваў праекты майстэрняў Мастацкага фонду БССР (1957), карпусы Мінскага педінстытута імя А. М. Горкага (1969), забудовы мікрараёнаў па вул. Пуліхава, Маякоўскага, Казінца, Ангарскай, Крапоткіна (19631973), жылых дамоў па Партызанскім праспекце (1963), пуцеправода па вул. Ванеева (1974), праект агароджы Батанічнага саду АН БССР (1973) у Мінску.

Зноскі

ЛітаратураПравіць