Віктар Ціханавіч Осіпаў
Віктар Ціханавіч Осіпаў (нар. 9 жніўня 1944, Растоў-на-Доне, РСФСР) — ваенны дзеяч, генерал-маёр (1989), дацэнт (1995), адзін са стваральнікаў сістэмы нацыянальнай ваеннай адукацыі на Беларусі.
Віктар Ціханавіч Осіпаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 жніўня 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | ваенны тэарэтык, военачальнік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1978 годзе скончыў Ваенна-камандную акадэмію ППА імя Г. К. Жукава.
З 1982 года камандзір дывізіі, з 1988 года — корпуса 2-й асобнай А ППА. У 1991—1994 гадах начальнік інжынерна-зенітнага ракетнага вучылішча ППА, з 1995 года намеснік начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У 1997—1999 гадах намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».
Навуковая дзейнасць
правіцьПрацы па проблемах рэфармавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, падрыхтоўцы спецыялістаў проціпаветранай абароны.
Аўтар артыкулаў па праблемах рэфармавання УС Беларусі і дапаможнікаў для падрыхтоўкі спецыялістаў ППА.
Узнагароды
правіцьМае 8 медалёў за выслугу гадоў і юбілейныя[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Осіпаў Віктар Ціханавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Ваенная Энцыклапедыя Беларусі / Осіпаў В.Ц., Лянькевіч Р.Ч., Бажэнаў Ю.В. і інш.— Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2010. — 1132 с.
- Минское высшее инженерное… училище ПВО. Воспоминания. — Минск, 2011.