Вікіпедыя:Артыкулы года/Найлепшыя артыкулы 2022 года

Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2022)

Рубен Эстлунд — лаўрэат прэміі 2022
Рубен Эстлунд — лаўрэат прэміі 2022

Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту (англ.: European Film Award for Best European Screenwriter) — адна з асноўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі, якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 1988 годзе і ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод па сённяшні дзень, за выключэннем перыяду з 1993 па 1995 год, калі ўзнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася.

Колькасць намінацый у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» на працягу існавання кінапрэміі няраз змянялася, застаючыся ў межах ад 3 да 7, а ў 1991, 1992 і 1996 гадах пераможца абіраўся без папярэдняга вызначэння намінантаў. Нярэдка ў якасці намінанта выступаў калектыў сцэнарыстаў, так у 2008 годзе прэмію атрымалі адразу 6 суаўтараў сцэнарыя (далей…).


Забітыя мірныя жыхары ў Сангмі
Забітыя мірныя жыхары ў Сангмі

Масавае забойства ў Сангміваеннае злачынства часоў В’етнамскай вайны, здзейсненае салдатамі Арміі ЗША 16 сакавіка 1968 года ў вясковай абшчыне Сангмі (акруга Санцінь, правінцыі Куангнгай у Паўднёвым В’етнаме). Вайскоўцы напалі на цывільнае насельніцтва вёсак Мілай, Біньтэй, Цалуй, Такунг і Мікхэ (Міхэ), знішчыўшы сотні мірных жыхароў. Асноўная частка байцоў не ўдзельнічала ў расстрэлах, экіпаж аднаго з верталётаў паведаміў кіраўніцтву аб забойствах, і камандаванне спыніла разню.

Злачынства выклікала абурэнне сусветнай грамадскасці і стала адной з самых вядомых і сімвалічных падзей вайны ў В’етнаме. Толькі адзін вайсковец быў прызнаны амерыканскім судом вінаватым, але правёўшы тры з паловай гады пад дамашнім арыштам, памілаваны (далей…).


Кшыштаф Кеслёўскі
Кшыштаф Кеслёўскі

«Requiem for my friend» або «Requiem dla mojego przyjaciela» (па-беларуску: Рэквіем па маім сябры) — альбом Збігнева Прайснера, першая буйнамаштабная праца кампазітара, створаная адмыслова для студыйнага запісу і публічнага выканання. Паводле першапачатковай задумы твор мусіў быць тэатралізаваным канцэртам на музыку Прайснера, сцэнарый да якога напіша Кшыштаф Пясевіч, а зрэжысіруе Кшыштаф Кеслёўскі. Аднак пасля заўчаснай смерці апошняга ў 1996 годзе, задуманы твор пераўтварыўся ў рэквіем, прысвечаны памяці рэжысёра.

Прэм’ера «Рэквіема» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. 19 сакавіка 1999 года ў Лондане прайшла вялікая брытанская прэм’ера твора (далей…).