Requiem for my friend
«Рэквіем па маім сябры» (англ.: Requiem for my friend, польск.: Requiem dla mojego przyjaciela) — першая буйнамаштабная праца Збігнева Прайснера, створаная адмыслова для студыйнага запісу і публічнага выканання[2][3].
Рэквіем па маім сябры | ||||
---|---|---|---|---|
англ.: Requiem for my friend польск.: Requiem dla mojego przyjaciela | ||||
![]() | ||||
Студыйны альбом Збігнева Прайснера |
||||
Дата выпуску | 1998 | |||
Запісаны |
снежань 1997, студзень 1998 |
|||
Жанр | акадэмічная музыка | |||
Працягласць | 68:22[1] | |||
Лэйбл | Erato | |||
|
||||
Храналогія Збігнева Прайснера | ||||
|
Прэм’ера «Рэквіема» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. У тым жа месяцы запіс «Рэквіема» быў выпушчаны лэйблам «Erato Disques»[2][4]. Пазней, у 2011 годзе твор быў перавыдадзены на CD і вініле лэйблам «Sony Poland»[5][6]
Гісторыя стварэнняПравіць
«Рэквіем па маім сябры» прысвечаны памяці Кшыштафа Кеслёўскага. Твор складаецца з двух частак. Першую частку — «Рэквіем» — Прайснер напісаў за тры ночы адразу пасля смерці Кеслёўскага[7]. Пра гісторыю стварэння другой часткі, якая займела назву «Жыццё», Прайснер паведамляе наступнае: «Калі Кеслёўскі быў яшчэ жывы, мы мелі ідэю зрабіць мноства канцэртаў, ведаеце, нешта асаблівае, накшталт містэрыі, нешта паміж класічнай музыкай, операй і рок-канцэртам. Яго ідэя заключалася ў тым, каб крыху змяніць класічны канцэрт у філарманічным тэатры: даць больш прасторы, больш тэатральнасці, можа, больш жыцця, чым у звычайным тэатры, чым у оперы. І першы праект планаваўся ў Акропалі — назва канцэрта была „Жыццё“. Але, як вы ведаеце, Кшыштаф памёр»[7].
Музычныя асаблівасціПравіць
«Рэквіем» вызначаецца характэрнымі для Прайснера асаблівасцямі: доўгімі рэверберацыямі і экспрэсіўным вібрата. Ён выкарыстоўваецца малым мужчынскім хорам, струнным квартэтам, арганам і ўдарнымі. Як у першай, так і ў другой частцы дамінуе голас выдатнай польскай сапрана, Эльжбеты Таварніцкай. У другой частцы — «Жыццё» — твор узбагачаецца поўным хорам (Фестывальны хор Солсберы з 40 удзельнікаў) і аркестрам з 60 выканаўцаў (Канцэртны аркестр BBC), у які таксама ўваходзяць саксафон і блок-флейта[3].
Спіс кампазіцыйПравіць
Частка 1. РэквіемПравіць
№ | Назва | Працягласць |
---|---|---|
1. | «Officium» | 03:46 |
2. | «Kyrie Eleison» | 06:12 |
3. | «Dies Irae» | 04:51 |
4. | «Offertorium» | 03:19 |
5. | «Sanctus» | 02:51 |
6. | «Agnus Dei» | 01:49 |
7. | «Lux Aeterna» | 01:56 |
8. | «Lacrimosa» | 03:24 |
9. | «Epitaphium» | 03:03 |
Частка 2. ЖыццёПравіць
The Beginning | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Па-беларуску | Працягласць | ||||||
10. | «Meeting» (польск.: Spotkanie) | «Сустрэча» | 05:18 | ||||||
11. | «Discovering the World» (польск.: Odkrywanie świata) | «Адкрыццё свету» | 02:50 | ||||||
12. | «Love» (польск.: Miłość) | «Любоў» | 02:24 |
Destiny | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Па-беларуску | Працягласць | ||||||
13. | «Kai Kairos» (польск.: Jest Czas) | «Ёсць час» | 09:43 |
Apocalypse | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Па-беларуску | Працягласць | ||||||
14. | «Ascende Huc» (польск.: Wstąp tutaj) | «Узыдзі сюды» | 02:18 | ||||||
15. | «Veni Et Vidi» (польск.: Przyszedłem i ujrzałem) | «Прыйшоў і ўбачыў» | 02:45 | ||||||
16. | «Qui Erat Et Qui Est» (польск.: Który był, który jest) | «Які быў і які ёсць» | 04:26 | ||||||
17. | «Lacrimosa – Day Of Tears» (польск.: Lacrimosa — Czas Płaczu) | «Lacrimosa — Дзень плачу» | 04:03 |
Postscriptum | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Па-беларуску | Працягласць | ||||||
18. | «Prayer» (польск.: Modlitwa) | «Малітва» | 03:16 |
ВыканаўцыПравіць
Выканаўца | Роля ў выкананні | |
---|---|---|
Частка 1. | Рэквіем | |
Эльжбета Таварніцка | сапрана | |
Дарыюш Парадоўскі[pl] | контртэнар I | |
Пётр Лыкоўскі | контртэнар II | |
Пётр Кусевіч[pl] | тэнар | |
Гжэгаж Зыховіч | бас | |
Марыюш Колух | дадатковы тэнар | |
Марэк Мось[pl] | першая скрыпка | |
Аркадыюш Кубіца | другая скрыпка | |
Лукаш Сырніцкі | альт | |
Пётр Яносік | віяланчэль | |
Багуслаў Пстрась | кантрабас | |
Ян Шыпоўскі | арган | |
Ян Пілх[pl] | барабаншчык | |
Роман Рэваковіч[pl] | дырыжор |
Выканаўца | Роля ў выкананні | |
---|---|---|
Частка 2. | Жыццё | |
Яцэк Каспшык[pl] | дырыжор | |
Sinfonia Varsovia[pl] | аркестр | |
Варшаўскі камерны хор пад кіраўніцтвам Рышарда Зімака |
хор | |
Эльжбета Таварніцка | сапрана | |
Дарота Слензак[pl] | голас сола | |
Пётр Лыкоўскі | контртэнар | |
Яцэк Асташэўскі[pl] | флейта | |
Лешак Можджар | фартэпіяна | |
Ежы Глуўчэўскі | альт-саксафон | |
Прэм’еры і выпуск альбомаПравіць
Прэм’ера «Рэквіема па маім сябры» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы[5]. 19 сакавіка 1999 года адбылася брытанская прэм’ера «Рэквіема…» ў Royal Festival Hall[en] у Лондане[5][3][8]. Твор выконваўся Канцэртным аркестрам BBC[en], а таксама салістамі, якія ўдзельнічалі ў запісе альбома[5]. 27 сакавіка 2002 года першая частка асобна была выканана салістамі з Інстытута духоўнай музыкі Ліёна ў Базіліцы Сен-Мартэн[en] у Ліёне. Восенню 2004 года тры выканнанні адбыліся ў Скандынавіі. Аркестр і хор Універсітэта Мальмё[en] пад кіраўніцтвам дырыжора Даніэля Хансана[sv] пры ўдзеле салісткі Эліяны Прэторыян прадставілі прэм’еры ў Швецыі і Даніі.
У выглядзе альбома «Рэквіем па маім сябры» быў выпушчаны ў кастрычніку 1998 года лэйблам «Erato Disques» («Warner Classics»)[2][4]. Адразу пасля рэлізу альбом атрымаў у Польшчы высокую папулярнасць і ўжо 14 кастрычніка «Саюз вытворцаў аўдыя-відэа[pl]» прысудзіў альбому статус залатога дыска[9], а 4 лістапада — плацінавага дыска[10]. 4 красавіка 2011 года альбом быў перавыдадзены на CD і вініле лэйблам «Sony Music Poland»[5][6][11]. У першы тыдзень пасля выпуску перавыданне альбома заняло ў Польшчы 36 месца па продажы[12]. Агулам колькасць прададзеных копій твору перавысіла 180 тысяч[13].
КрытыкаПравіць
На сайце часопіса «BBC Music Magazine» Нікалас Уільямс дае станоўчую ацэнку твору, сцвярджаючы яго перавагу над іншымі сучаснымі рэквіемамі[14]. У аглядзе для сайта «Gramophone» «Рэквіем па маім сябры» названы «бескампраміснай і ў той жа час даступнай працай». Сярод двух частак твору рэцэнзент аддае перавагу першай, сцвярджаючы, што ў ёй «адносна абмежаваныя рэсурсы выкарыстоўваюцца вельмі эфектна». Другую частку аглядальнік ацэньвае ніжэй, бо ў ёй менш цэльнасці і самабытнага музычнага матэрыялу. Падобная да сімфанічнай кінамузыкі, гэтая частка магла б добра працаваць у кантэксце, але не ўспрымаецца як канцэртная[15]. У рэцэнзіі на сайце «Filmtracks» перавага наадварот аддаецца другой частцы[16].
На сайце «Rate Your Music[en]» твор атрымаў рэйтынг 3.91 / 5[17]. На сайце «Best Ever Albums» рэйтынг склаў 80 / 100[18].
Выкарыстанне музыкіПравіць
Альтэрнатыўныя выкананніПравіць
Карэйская оперная спявачка Сумі Ё[en] запісала «Lacrimosa» Прайснера ў сваім выкананні[19].
Уключэнні ў іншыя альбомыПравіць
Год | Альбом | Кампазіцыі | Сп. |
---|---|---|---|
1998 | «Classic CD - Issue 105 - Music From The Heavens» | «Lacrimosa» | [20] |
1999 | «High Fidelity Reference-CD No. 39» | «Lacrimosa, Days of Tears (I)», «Love», «Veni Et Vidi», «Discovering The World», «Lacrimosa, Days Of Tears (II)» | [21] |
2000 | «Aangenaam Klassiek, Editie 2000» | «Meeting» | [22] |
2000 | «Prayers» | «Lacrimosa» | [23] |
2004 | «Classic FM Hall of Fame — The Great Composers» | «Lacrimosa» | [24] |
2005 | «Choral Expressions: A music sampler from G.Schirmer/AMP & the Music Sales Group» | Part Two: Life [excerpt] | [25] |
2012 | «Secret Thirteen Mix 038» | «The Beginning» | [26] |
2014 | «El Laberinto De Henry Saiz. Cap.9 “La Muerte”» | «Meeting» | [27] |
2015 | «The Space Between Seconds» | «Kyrie Eleison» | [28] |
— | «Voices» | «Veni Et Vidi», «Lacrimosa» | [29] |
Выкарыстанне ў кіноПравіць
Музычныя кампазіцыі з «Рэквіема па маім сябры» неаднаразова выкарыстоўваліся ў якасці саўндтрэка ў кіно. У 2011 годзе адна з найбольш вядомых мелодый «Рэквіема…» — «Lacrimosa» — была выкарыстана ў фільме Тэрэнса Маліка «Дрэва жыцця». Фільм удастоіўся Залатой пальмавай галіны Канскага кінафестывалю і набыў шырокую вядомасць. Двума гадамі пазней, у 2013 годзе Паала Сарэнціна выкарыстаў кампазіцыю «Dies Irae» у сваім фільме «Вялікая прыгажосць». Наконт гэтых двух кінастужак Прайснер адзначыў: «Я бачыў гэтыя фільмы і задаволены тым, як рэжысёры выкарысталі маю музыку. Найбольш захапляе тое, што зрабіў Тэрэнс Малік у „Дрэве жыцця“ — „Lacrimosa“ гучыць так, быццам была адмыслова напісана для гэтага фільма»[30].
У верасні 2011 года ў онлайн-часопісе «Guernica[en]» быў апублікаваны артыкул, дзе аглядалася музычнае суправаджэнне фільма «Дрэва жыцця». Аўтар артыкула адзначыў, што пры ўсёй шырыні ахопу заходнееўрапейскай музыкі ў карціне, вядучым музычным творам фільма з’яўляецца «Lacrimosa» Прайснера[31].
Год | Фільм | Арыгінальная назва | Рэжысёр | Выкарыстаная кампазіцыя | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
2004 | «Мой мужчына» (кароткаметражны фільм) | фр.: Mon homme | Стэфані Тчоў-Ката[fr] | «Love» | [32] |
2005 | «Дочкі Гары[sv]» | шведск.: Harrys döttrar | Рычард Хоберт[en] | [33] | |
2009 | «Упэўненасць» (дакументальны фільм) | англ.: Certainty | Давід Хаўка | «Prayer» | [34] |
2011 | «Дрэва жыцця» | англ.: The Tree of Life | Тэрэнс Малік | «Lacrimosa 2» | [35] |
2013 | «Вялікая прыгажосць[en]» | італ.: La grande bellezza | Паала Сарэнціна | «Dies Irae» | [36] |
2017 | «Карона» (тэлесерыял) | англ.: The Crown | Пітэр Морган[en] | «Dies Irae» | [37] |
2018 | «Србенка» (дакументальны фільм) | харв.: Srbenka | Нябойша Сліепчэвіч | «Lacrimosa — Day of Tears» | [38] |
ЗноскіПравіць
- ↑ Preisner: Requiem for my friend — Jacek Kaspszyk, Sinfonia Varsovia (англ.) . Сайт «AllMusic». Праверана 25 ліпеня 2019.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Zbigniew's biography (англ.) . Афіцыйны сайт Збігнева Прайснера. Праверана 23 ліпеня 2019.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Tess James. Review of Zbigniew Preisner, Requiem for my Friend (англ.) // Society for Music Theory. Music Theory Online. — September 1999. — Vol. 5. — № 4.
- ↑ 4,0 4,1 Zbigniew Preisner. Сайт «Warner Classics & Erato». Праверана 15 жніўня 2019.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 Albums: Requiem for my friend (англ.) . Афіцыйны сайт Збігнева Прайснера. Праверана 23 ліпеня 2019.
- ↑ 6,0 6,1 Zbigniew Preisner — Requiem For My Friend (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 9 жніўня 2019.
- ↑ 7,0 7,1 Edoardo Ponti. Edoardo Ponti's interview with Zbigniew Preisner (англ.) . Сайт «Musicolog.com». Праверана 23 ліпеня 2019.
- ↑ Nick Kimberley. Film: Requiem for my friend the director (англ.) . Сайт «Independent» (18 сакавіка 1999). Праверана 16 жніўня 2019.
- ↑ Złote płyty CD — Archiwum (польск.) . Związek Producentów Audio-Video. Праверана 19 жніўня 2019.
- ↑ Platynowe płyty CD — Archiwum (польск.) . Związek Producentów Audio-Video. Праверана 19 жніўня 2019.
- ↑ Zbigniew Preisner — Requiem dla mojego przyjaciela (польск.) . Oficjalna lista sprzedaży. Праверана 19 жніўня 2019.
- ↑ Oficjalna lista sprzedaży: sprzedaż w okresie 04.04.2011 — 10.04.2011 (польск.) . Oficjalna lista sprzedaży (18 красавіка 2011). Праверана 19 жніўня 2019.
- ↑ Zbigniew Preisner — Short Biography (англ.) . Сайт «Music Sales Classical». Праверана 19 жніўня 2019.
- ↑ Nicholas Williams. Preisner: Requiem for my Friend (англ.) . Сайт «Сlassical-music.com» (20 студзеня 2012). Праверана 15 лютага 2020.
- ↑ Preisner Requiem (англ.) . Сайт «Gramophone.co.uk». Праверана 15 лютага 2020.
- ↑ Zbigniew Preisner: Requiem for my Friend (англ.) . Сайт «Filmtracks.com» (11 сакавіка 1999). Праверана 15 лютага 2020.
- ↑ Requiem for My Friend (англ.) . Сайт «Rate Your Music». Праверана 1 чэрвеня 2020.
- ↑ Requiem Dla Mojego Przyjaciela (Album) by Zbigniew Preisner (англ.) . Сайт «Best Ever Albums». Праверана 21 чэрвеня 2020.
- ↑ Zbigniew Preisner: Requiem for My Friend (англ.) . Сайт «Сlassic FM». Праверана 21 чэрвеня 2020.
- ↑ Various – Classic CD - Issue 105 - Music From The Heavens (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Various – High Fidelity Reference CD No. 39 (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Various – Aangenaam... Klassiek - Editie 2000 (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Sumi Jo, James Conlon, Gürzenich-Orchester Kölner Philharmoniker – Prayers (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Various – Classic FM Hall Of Fame - The Great Composers (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Various – Choral Expressions: A Music Sampler from G.Schirmer / AMP & The Music Sales Group (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Kreng – Secret Thirteen Mix 038 (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Henry Saiz – El Laberinto (Cap.9 "La Muerte") (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Antonymes – The Space Between Seconds (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Various – Voices (англ.) . Сайт «Discogs». Праверана 23 ліпеня 2020.
- ↑ Contemporary Film Music, 2017, с. 62
- ↑ Sam Kerbel. The Tree of Lacrimosa (англ.) . Сайт «Guernica» (19 верасня 2011). Праверана 21 чэрвеня 2020.
- ↑ Mon homme (2004) — Soundtracks — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
- ↑ Harrys döttrar (2005) — Soundtracks — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
- ↑ Certainty (2009) — Soundtracks — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
- ↑ The Tree of Life (2011) — Soundtracks — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
- ↑ The Great Beauty (2013) — Soundtracks — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
- ↑ «The Crown» Matrimonium (TV Episode 2017) — Soundtracks — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
- ↑ Srbenka (2018) — Soundtracks — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 ліпеня 2019.
ЛітаратураПравіць
- Lindsay Coleman, Joakim Tillman. Contemporary Film Music: Investigating Cinema Narratives and Composition. — Palgrave Macmillan UK, 2017. — XVI, 272 p. — ISBN 978-1-137-57374-2.
- Tess James. Review of Zbigniew Preisner, Requiem for my Friend (англ.) // Society for Music Theory. Music Theory Online. — September 1999. — Vol. 5. — № 4.
СпасылкіПравіць
- Альбом «Requiem for my friend» на YouTube
- «Requiem for my friend» (англ.) на сайце «AllMusic»
- «Requiem for my friend» (англ.) на сайце «Discogs»
- «Requiem for my friend» (англ.) на сайце «Filmtracks»
- Агляд «Requiem for my friend» (англ.) на сайце «Music Theory Online»