Карона (тэлесерыял)

Карона (англ.: The Crown) — гістарычны драматычны тэлесерыял, які выходзіў на Netflix і быў прысвечаны праўленню брытанскай каралевы Лізаветы ІІ.

Карона
The Crown
Жанр драма, біяграфічны
Аўтар(ы) Пітэр Морган[d]
Рэжысёр(ы)
Сцэнарыст(ы)
Вытворчасць Sony Pictures Television[d] і Left Bank Pictures[d]
У галоўных ролях
Кампазітар
Краіна вытворчасці ЗША,
Вялікабрытанія
Мова англійская
Колькасць сезонаў 6
Колькасць выпускаў 60
Першы выпуск 4 лістапада 2016
Вытворчасць
Прадзюсар(ы) Запытана зашмат сутнасцяў Вікіданыя.
Выканаўчы прадзюсар(ы) Stephen Daldry[d]
Месца здымак Elstree Studios[d][3], Lancaster House[d][3], ПАР[3], Лондан[3], Ely Cathedral[d][3], Шатландыя[3], New Slains Castle[d][3], Waddesdon Manor[d][3] і Стары Каралеўскі ваенна-марскі каледж[d][3]
Працягласць 54-61 хвіліна (эпізод)
Тэлеканал(ы) Netflix
Спасылкі
netflix.com/by/title/800…
IMDb ID 4786824

Сюжэт правіць

Першы сезон пачынаецца з вяселля прынцэсы Лізаветы і прынца-кансорта Філіпа ў 1947 годзе і канчаецца скасаваннем заручын яе сястры прынцэсы Маргарэт з Пітэрам Таўнсэндам у 1955 годзе. Другі сезон ахоплівае перыяд ад Суэцкага крызісу ў кастрычніку 1956 года да адстаўкі прэм’ер-міністра Гаральда Мак-Мілана ў кастрычніку 1963 года і нараджэння прынца Эдварда ў сакавіку 1964 года. Трэці сезон ахоплівае перыяд паміж 1964 і 1977 гадамі, уключаючы два тэрміны прэм’ерства Гаральда Вільсана і Эдварда Хіта, а таксама паказвае Камілу Шанд. Чацвёрты сезон ўключае кіраванне прэм’ер-міністра Маргарэт Тэтчэр і паказвае лэдзі Дзіяну Спенсер. Пяты і шосты сезоны ахопліваюць праўленне каралевы ў канцы XX — пачатку XXI стагоддзяў.

Кожныя два сезоны адбываецца замена акцёраў. Клэр Фой выконвае ролю каралевы ў першых двух сезонах, разам з Мэтам Смітам у ролі прынца Філіпа і Ванесай Кірбі ў ролі прынцэсы Маргарэт. У трэцім і чацвёртым сезонах Алівія Колман выконвае ролю каралевы, Тобайас Мензіс — прынца Філіпа, а Хелена Бонэм Картэр — прынцэсы Маргарэт. У пятым і шостым сезонах іх ролі выконваюць Імельда Стонтан, Джонатан Прайс і Леслі Мэнвіл адпаведна. Здымка серыяла праходзіць на студыі Элстры ў Борхэмвудзе, Хэртфардшыры, а таксама па ўсёй Вялікабрытаніі і за яе межамі.

Першы сезон быў выпушчаны на Netflix 4 лістапада 2016 года, другі — 8 снежня 2017 года, трэці — 17 лістапада 2019 года, чацвёрты — 15 лістапада 2020 года. Пяты сезон выйшаў ў 2022 годзе, шосты – ў 2023 годзе.

Узнагароды правіць

«Карона» атрымала высокія ацэнкі крытыкаў за акцёрскую ігру, рэжысуру, сцэнарый, працу аператараў і дакладнае гістарычнае адлюстраванне эпохі праўлення каралевы Лізаветы ІІ. Серыял заваяваў мноства ўзнагарод. На 23-й цырымоніі Гільдыі кінаакцёраў ЗША выканаўца ролі каралевы Клэр Фой атрымала прэмію за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле, а выканаўца ролі Уінстана Чэрчыля Джон Літгоў — узнагароды за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным серыяле. У агульнай складанасці серыял зарабіў 39 намінацый на прайм-таймавую прэмію «Эмі» (у тым ліку тройчы вылучаўся як найлепшы драматычны серыял) і выйграў 10 з іх.

Зноскі правіць