Вікіпедыя:Найменне артыкулаў/Прапановы/2017

Агульнае правіць

Рэгістр літар правіць

Першае слова назвы артыкула праз тэхнічныя абмежаванні заўсёды пачынаецца з вялікай літары. Рэгістр першых літар наступных слоў назвы выбіраецца згодна з правіламі беларускай мовы. Калі назва артыкула павінна пачынацца з малой літары, неабходна дадаць у самы пачатак артыкула шаблон {{загаловак з малой літары}}.

Апостраф правіць

З тэхнічных прычын у назвах артыкулаў як апостраф рэкамендуецца выкарыстоўваць «звычайны» апостраф «'» (код U+0027, на клавіятуры — Alt+39), а не друкарскі апостраф «» (код U+2019) ці «ʼ» (U+02BC).

Натуральны парадак слоў і перанакіраванні правіць

У назвах артыкулаў варта выкарыстоўваць натуральны парадак слоў: напрыклад, Дыпламатычны імунітэт (а не Імунітэт дыпламатычны). Пажадана таксама зрабіць перасылкі на асноўны артыкул з найбольш ужывальных варыянтаў назвы, у тым ліку з энцыклапедычнай.

Адзіночны лік, назоўны склон правіць

Назвы артыкулаў павінны быць напісаны ў адзіночным ліку, назоўным склоне, за некаторымі выключэннямі: Нажніцы, Арабскія лічбы, Металы, Стракозы і т.п.

Удакладненні правіць

Калі адзін тэрмін мае некалькі значэнняў, назвы адпаведных артыкулаў падаюцца з удакладненнямі: пасля слова пішацца прабел і ўдакладненне ў дужках, з малой літары.

Калі адно са значэнняў з'яўляецца шырока распаўсюджаным і агульнаўжывальным, то, як правіла, назва артыкула з гэтым значэннем падаецца без удакладнення ў дужках: ліхтар і ліхтар (архітэктура), бяроза і Бяроза (горад). Таксама дапушчальны пэўны беларусацэнтрызм у назвах: Брэст і Брэст (Францыя).

У тых выпадках, калі простага ўдакладнення недастаткова (напрыклад, ёсць дзве станцыі з аднолькавай назвай у розных рэгіёнах ці краінах), выкарыстоўваецца дадатковае ўдакладненне, праз коску. Прыклад: Кастрычніцкая (станцыя метро, Мінск), Кастрычніцкая (станцыя метро, Масква).

У пачатку ўсіх аманімічных артыкулаў даецца спасылка на старонку вырашэння неадназначнасцей для гэтага амоніма з дапамогай шаблонаў {{іншыя значэнні}}, {{перанакіраванне}}, {{іншая назва}} ці {{іншыя значэнні тэрміна}}.

Прыватныя выпадкі правіць

Імёны людзей правіць

У назвах артыкулаў пра людзей захоўваецца натуральны парадак - Імя Імя па бацьку (Сярэдняе імя) Прозвішча. Пажадана па магчымасці рабіць перанакіраванні з назваў Імя Прозвішча, І. Прозвішча, І. Іпб. Прозвішча.

Геаграфічныя аб'екты правіць

Калі геаграфічны аб'ект мае ўнікальную назву, то ў назве артыкула пра гэты аб'ект яна выкарыстоўваецца без усялякіх удакладненняў: Віцебск, а не Горад Віцебск ці Віцебск (горад).

Пры найменаванні вуліц, праспектаў, бульвараў, плошчаў, завулкаў назва артыкула павінна змяшчаць ўласнае імя аб'екта і яго родавую назву. Пры гэтым родавая назва можа быць як перад, так і пасля ўласнага імя ў залежнасці ад кантэксту, напрыклад: плошча Свабоды, праспект Машэрава, вуліца Янкі Купалы (родавая назва перад уласным імем), Прывакзальная плошча, Ігуменскі тракт (родавая назва пасля ўласнага імя).

Даты правіць

Артыкулы пра дні года называюцца ў фармаце Дзень Месяц (род. скл.): 1 студзеня. Артыкулы пра гады называюцца ў фармаце НумарГода без удакладнення год: 2000. Артыкулы пра стагоддзі называюцца ў фармаце РымскіяЛічбы стагоддзе, пра тысячагоддзі - АрабскіяЛічбы тысячагоддзе. Удакладненне да н.э. дадаецца пасля прабелу: НумарГода да н.э., РымскіяЛічбы стагоддзе да н.э., АрабскіяЛічбы тысячагоддзе да н.э.