Віленскае беларускае выдавецтва Б. Клецкіна

Віленскае выдаве́цтва Бары́са Кле́цкіна — прыватнае заходнебеларускае выдавецтва ў міжваеннай Польшчы.

Выдавецтва заснаваў ў Вільні ў 1913 (па іншых звестках у 1911) годзе яўрэй Барыс Клецкін, які атрымаў праз бацькоў багатую спадчыну. Знаходзілася на вул. Малой Стэфанскай, 23 (цяпер Raugyklos g.)[1].

Друкавала кнігі яўрэйскіх пісьменнікаў.

Беларускія кнігі пачало друкаваць з 1921 года. За час свайго існавання выдавецтвам было выдадзена 32 кніжкі на беларускай мове[2] (з іх 13 падручнікаў). Гэта другі паказчык пасля Беларускага выдавецкага таварыства (51 кніга). Абодва выдавецтвы каардынавалі сваю дзейнасць дзякуючы Антону Луцкевічу. І пасля заняпаду БВТ, з 1932 года выдавецтва Клецкіна не выдала ніводнай беларускай кнігі.

Зноскі

  1. Віктар Корбут. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы Архівавана 5 сакавіка 2016. // Туризм и Отдых. — № 29 (664). — 24 ліпеня 2008.
  2. Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы (1921—1939) // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. 2-е выд. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2008. — С. 282.

Літаратура

правіць