Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў

Віленская камісія для разбору і выдання старажытных актаў (таксама вядомая як Віленская археаграфічная камісія) — афіцыйная навуковая ўстанова з цэнтрам у Вільні ў 18641915 гг.

Гісторыя правіць

Створана па ініцыятыве віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва пасля паўстання 1863—1864 гадоў з мэтай абгрунтавання русіфікацыі Беларусі і Літвы. Адной з найважнейшых задач была публікацыя дакументаў аб праваслаўнай гістарычнай спадчыне ВКЛ.

Першым старшынёй камісіі ў 18641865 гг. быў расійскі гісторык польскага паходжання Павел Васільевіч Кукальнік (17951884 гг.), пад кіраўніцтвам якога быў выдадзены першы том Актаў. У далейшым камісію ўзначальвалі Пётр Аляксеевіч Бяссонаў, Іван Акімавіч Нікоцін, Якаў Фёдаравіч Галавацкі, Флавіян Мікалаевіч Дабранскі. Членамі і супрацоўнікамі камісіі ў розныя гады былі Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі, Дзмітрый Іванавіч Даўгяла, Іван Якаўлевіч Спрогіс, Арсен Восіпавіч Турцэвіч[1] і інш.

Камісія спыніла сваю дзейнасць у сувязі з падзеямі I Сусветнай вайны.

Публікацыі правіць

Усяго было выдадзена 39 тамоў Актаў Віленскай камісіі, 7 тамоў (у 9 кнігах) па гісторыі аграрных зносін і лясной гаспадаркі, зборнік палеаграфічных здымкаў са старажытных актаў і грамат — ўсяго агульнай колькасцю 29000 старонак. Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі склаў і апублікаваў «Слоўнік старажытнай актавай мовы Паўночна-Заходняга края і Царства Польскага».

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць