Віленскія пакутнікі
Ві́ленскія паку́тнікі[1][2][3], або Ві́ленскія му́чанікі[4], Літо́ўскія паку́тнікі[2] — беларускія святыя Іаан, Антоній і Яўстафій (да хрышчэння Кумец, Няжыла, Круглец), якія загінулі ў 1347 годзе мучаніцкай смерцю за пераход з язычніцтва ў хрысціянства.

На месцы пакарання віленскіх пакутнікаў, якія былі прыдворнымі вялікага князя Альгерда, па жаданні яго жонкі пабудавана капліца, пазней — Свята-Троіцкая царква.
У 1374 годзе віленскія пакутнікі былі кананізаваны. З 16 ст. іх мошчы знаходзіліся ў Віленскім Свята-Духавым манастыры. У ліпені 1993 года часціцы мошчаў віленскіх пакутнікаў былі закладзены ў абраз трох віленскіх пакутнікаў і перанесены ў Мінскі Свята-Петра-Паўлаўскі сабор.
Гісторыя віленскіх пакутнікаў коратка выкладзена ў «Сказанні пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія».
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 169.
- ↑ а б Рэлігія і царква на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2001. ISBN 985-11-0220-2. — С. 68.
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 525
- ↑ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 439. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 169.