Вільгельм Лейбль

Вільгельм Марыя Губертус Лейбль (ням.: Wilhelm Maria Hubertus Leibl; 23 кастрычніка 1844, Кёльн — 4 снежня 1900, Вюрцбург) — нямецкі жывапісец, прадстаўнік нямецкага рэалізму.

Вільгельм Лейбль
ням.: Wilhelm Leibl
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ням.: Wilhelm Maria Hubertus Leibl
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1844(1844-10-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1900(1900-12-04)[1][2][…] (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Carl Leibl[d]
Маці Gertrud Leibl[d]
Дзеці Karl Bauer[d]
Род дзейнасці мастак, графік, рысавальнік
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Уплыў Hermann Heinrich Becker[d], Hermann Anschütz-Kaempfe[d] і Arthur von Ramberg[d]
Уплыў на Harry Schultz[d]
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вільгельм Лейбль нарадзіўся ў сям’і капельмайстра Кёльнскага сабора Карла Лейбля. Свае першыя ўрокі Вільгельм атрымаў у Германа Бекера. У 1864 годзе Лейбль паступіў у Мюнхенскую акадэмію выяўленчых мастацтваў і навучаўся ў Германа Аншуца, Аляксандра Штрэўбера і Артура Георга фон Рамберга, а з 1868 года — у Карла Тэадора фон Пілоці. У 1869 годзе ў яго з’яўляецца ў Мюнхене майстэрня, якую ён дзеліць з мастакамі Тэадорам Альтам, Рудольфам Хіртам дзю Фрэнэ і Іаганам Шперлем. Шэдэўрам гэтага ранняга перыяду творчасці Лейбля лічыцца «Партрэт спадарыні Гедон», дзякуючы якому ён здабыў сябра ў асобе Гюстава Курбэ. Француз Курбэ прыцягваў вялікую ўвагу сваімі рэалістычнымі працамі. Лейбль пабываў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з творчасцю Эдуарда Манэ. У 1870 годзе ў Мюнхене вакол Лейбля мастакі, якія спавядалі падобныя з ім погляды, аб’ядналіся ў так званы «Кружок Лейбля». Гэта былі Вільгельм Трубнер, Карл Шух, Тэадор Альт, Карл Хайдэр, перыядамі таксама Ханс Тома. З 1873 года Лейбль аддаліўся ад мюнхенскага культурнага жыцця і пражываў з мастаком Іаганам Шперлем у Берблінгу і Бад-Айблінгу ў Верхняй Баварыі. У 1892 годзе Лейбль атрымаў прафесарскае званне. Пахаваны на Вюрцбургскіх галоўных могілках.

Зноскі