Віталь Мікалаевіч Хромаў
Віталь Мікалаевіч Хромаў (нар. 15 верасня 1949, ст. Тамічы , Куйбышаўскі раён, Амурская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Віталь Мікалаевіч Хромаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1949 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Уплыў | Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў, Уладзімір Мікалаевіч Вараксін і Анатоль Якаўлевіч Міцянін |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў, У. М. Вараксін, А. Я. Міцянін). У 1971—1974 гадах працаваў выкладчыкам кафедры «Архітэктурнае праектаванне» ў БІБІ. У 1974—1978 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар у інстытуце «Мінскпраект»; у 1978—1989 гадах кіраўнік групы архітэктараў у інстытуце «Белжылпраект»; у 1989—2002 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Інкапраект», у 2002—2009 гадах галоўны архітэктар праектаў у «ГіперКам Дэвелапмент», з 2009 года галоўны архітэктар праектаў у ТАА «ГіперКам — праект».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1981 года.
Творчасць правіць
Асноўныя працы (усе ў Мінску): Траецкае прадмесце — «Сувенірная крама», кафэ «Траецкае», «Дом прыроды», магазін «Кветкі», жылыя дамы № 28, 30, 32 (1980—1984, рэалізацыя 1983—1987; сааўтар А. Брэгман); рэканструкцыя помніка архітэктуры XIX ст. па вул. Камсамольскай, 5 (1999—2003, рэалізацыя 2003—2005; сааўтар І. Дорахава); рэканструкцыя помніка архітэктуры XVII—XX стст. на пл. Свабоды, 2, 8, 10, 10а (1997—1998, рэалізацыя 1999—2002; сааўтар Л. Іванова); Храм Праабражэння Гасподняга на пр. газеты «Праўда» (1997, рэалізацыя 1998—2003; сааўтар А. А. Дарэнскі); 56-кватэрны жылы дом па Разінскім завулку (2000—2002, рэалізацыя 2003—2004); адміністрацыйны будынак па вул. Няміга, 38 (1997—1998, рэалізацыя 1998—1999); адміністрацыйны будынак па вул. Няміга, 40 (2002—2003, рэалізацыя 2003—2005; сааўтар С. Іванова); рэканструкцыя ўніверсама «Рыга» па вул. Сурганава (2002—2006, рэалізацыя 2004—2008; сааўтар Н. Дарэнская); адміністрацыйны будынак з памяшканнямі грамадскага прызначэння па вул. Шафарнянскай (2003—2005, рэалізацыя 2005—2009; сааўтар С. Іванова).
Узнагароды правіць
Узнагароды: дыплом СА БССР за праект кафэ «Траецкае» ў г Мінску на Рэспубліканскім аглядзе на лепшы праект (1984); грамата СА БССР за праект рэканструкцыі гімнастычнай залы і корпуса № 18 у Алімпійскім спорт-комплексе «Стайкі» на Рэспубліканскім аглядзе на лепшы праект (1985); Сярэбраны медаль ВДНГ СССР за распрацоўку праекта «Траецкае прадмесце» ў г. Мінску (1987); Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларусі ад 23 верасня 1992 за значны ўнёсак у развіццё беларускай нацыянальнай архітэктуры; грамата пераможца Рэспубліканскага агляду лепшых архітэктурных твораў года за праект «Мастацкі каледж» у г. Пінску (1993); дыплом СА РБ пераможца рэспубліканскага агляду-конкурсу за праект «Офіс ТПА „Форум“» па вул. Калектарнай у г. Мінску (1995); дыплом II ступені XIII Міжнароднага агляду-конкурсу (Масква) на лепшы праект года за праект адміністрацыйна-гандлёвага комплексу па вул. Няміга ў г. Мінску (2005).
Зноскі
Літаратура правіць
- Хромов Виталий Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)