Віталь Міхайлавіч Лісаковіч

беларускі футбаліст

Віталь Лісаковіч (нар. 8 лютага 1998, Мінск[5]) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Балтыка» з Калінінграда (у арэндзе з казанскага «Рубіна») і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Віталь Лісаковіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Міхайлавіч Лісаковіч
Нарадзіўся 8 лютага 1998(1998-02-08)[1][2] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 73 кг[4]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Балтыка
Нумар 88
Маладзёжныя клубы
2011—2013 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2020 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 47 (16)
2018   Харватыя Дынама II (Заграб) 11 (1)
2019   Харватыя Рудаш (Заграб) 14 (4)
2019   Харватыя Вараждзін 11 (1)
2020—2021 Расія Лакаматыў (Масква) 41 (4)
2022— Расія Рубін (Казань) 42 (14)
2024—   Расія Балтыка (Калінінград)
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
2016 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2016—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 6 (1)
2019— Беларусь Беларусь 21 (5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 верасня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец уздзенскага футбола, у 2011 годзе трапіў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2014 быў заяўлены за ўздзенскі клуб Другой лігі «Беліта-Вітэкс», аднак так і не згуляў за яго, вярнуўшыся ў дубль салігорскага «Шахцёра». Разглядаўся як асноўны ігрок дубля, але ў пачатку 2015 года атрымаў траўму ў матчы за юнацкую зборную, з-за якой прапусціў большую частку сезона.

Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай «Шахцёра». 15 сакавіка 2016 года дэбютаваў за клуб у афіцыйным матчы, выйшаўшы на замену ў матчы за Суперкубак Беларусі супраць БАТЭ (1:2). Пазней стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе салігорцаў, нярэдка ў стартавым складзе. 29 красавіка 2016 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, ужо праз хвіліну пасля выхаду на замену паразіўшы браму наваполацкага «Нафтана». У маі 2016 года атрымаў чарговую траўму, вярнуўся ў строй у верасні.

Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, але ўжо ў маі замацаваўся ў стартавым складзе салігарчан. У верасні з-за траўм страціў месца ў аснове, стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Усяго ў сезоне 2017 забіў 8 галоў (6 у чэмпіянаце Беларсі і 2 у Кубку).

У студзені 2018 года на правах арэнды стаў іграком заграбскага «Дынама»[6]. Выступаў за другую каманду «Дынама II» у другім дывізіёне, дзе правёў 11 матчаў і адзначыўся адным голам. У чэрвені 2018 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[7]. У салігорскай камандзе, аднак, страціў месца ў аснове, выступаў за дубль, толькі зрэдку выходзячы на замену ў асноўнай камандзе.

У студзені 2019 года трэніраваўся з дублем «Шахцёра» і не трапіў з камандай на турэцкі збор, а пазней быў аддадзены ў арэнду ў харвацкі клуб «Рудаш»[8]. Стаў адным з асноўных ігракоў харвацкай каманды, аднак не здолеў выратаваць яе ад вылету ў другі дывізіён. У ліпені 2019 года вярнуўся ў салігорскі клуб[9], аднак неўзабаве зноў адправіўся ў арэнду ў Харватыю, на гэты раз у клуб «Вараждзін»[10]. У лютым 2020 года арэнда датэрмінова была скасавана, і нападнік вярнуўся ў «Шахцёр»[11], дзе ў першай палове 2020 года быў асноўным нападнікам.

У жніўні 2020 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[12]. Трывала з’яўляўся ў аснове чыгуначнікаў, аднак не меў трывалага месца ў стартавым складзе, нярэдка выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стаў іграком казанскага «Рубіна», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[13]. Па выніках сезона 2021/22 «Рубін» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, аднак Віталь застаўся ў камандзе і на наступны сезон дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У сезоне 2023/24 страціў месца ў складзе, і ў студзені 2024 года быў адпраўлены ў арэнду ў калінінградскую «Балтыку»[14].

Міжнародная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкую зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы ўвосень 2014 года.

26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы.

10 кастрычніка 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 (1) Д3 Беліта-Вітэкс   0 0
2014 (2) дубль Шахцёр   7 2
2015 дубль Шахцёр   5 2
2016 Д1 Шахцёр   11 1
2017 Д1 Шахцёр   16 6
2017/18 (2) Д2 Дынама II   11 1
2018 (2) Д1 Шахцёр   2 0
2018/19 (2) Д1 Рудаш   14 4
2019/20 (1) Д1 Вараждзін   11 1
2020 (1) Д1 Шахцёр   18 9
2020/21 Д1 Лакаматыў   26 2
2021/22 (1) Д1 Лакаматыў   15 2
2021/22 (2) Д1 Рубін   10 4
2022/23 Д2 Рубін   29 10
2023/24 (1) Д1 Рубін   3 0

Крыніцы правіць

  1. Vitali Lisakovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vitaly Lisakovich // FBref.com
  3. https://www.pressball.by/articles/football/belarus/94835
  4. https://teams.by/lisakovich-vitaly-mikhaylovich/player-16111/
  5. На больничном. Братец Лисакович (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (22 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2016.
  6. Виталий Лисакович перешел в загребское "Динамо" (руск.). football.by (26 студзеня 2018). Праверана 31 студзеня 2024.
  7. В понедельник Виталий Лисакович возвращается из аренды в загребском "Динамо" (руск.). football.by (1 чэрвеня 2018). Праверана 31 студзеня 2024.
  8. "Шахтер" отправил Лисаковича в аренду в команду-аутсайдер чемпионата Хорватии (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
  9. Виталий Лисакович вернулся в "Шахтер" (руск.). football.by (4 ліпеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
  10. "Шахтер" вновь отправил Лисаковича в Хорватию (руск.). football.by (22 ліпеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
  11. "Шахтер" отозвал Лисаковича из аренды в "Вараждине" (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 31 студзеня 2024.
  12. "Локомотив" объявил о подписании контракта с Лисаковичем (руск.). football.by (8 жніўня 2020). Праверана 31 студзеня 2024.
  13. "Рубин" объявил о подписании контракта с Виталием Лисаковичем (руск.). football.by (21 студзеня 2022). Праверана 31 студзеня 2024.
  14. "Удачи, Лис!" "Рубин" сообщил о переходе Лисаковича в "Балтику" (руск.). football.by (13 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.