Віцебская даўніна
«Ві́цебская даўніна́» (руск.: Витебская старина) ― зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны XI-XIX стагоддзяў, сабраных гісторыкам і краязнаўцам стацкім дараднікам Аляксеем Парфёнавічам Сапуновым.
Стварэнне
правіцьНастаўнік віцебскай гімназіі, а пазней служачы Віцебскага архіва старажытных актаў Аляксей Парфёнавіч Сапуноў, удзельнік стварэння Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1909) і Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея (1893), усё сваё творчае жыццё прысвяціў Віцебшчыне. Асноўная яго праца ― зборнік дакументаў «Віцебская даўніна».
Гістарычных матэрыялаў у Сапунова набралася на 6 тамоў, але вышлі толькі 3.
Змест
правіцьПершы том, які выйшаў у 1883 годзе, змяшчае дакументы выключна пра Віцебск: урыўкі з летапісаў, інвентары горада, дагаворы, граматы, прывілеі горада і віцебскіх князёў, Віцебскі летапіс Панцырнага-Аверкі, статыстычныя звесткі пра жыхароў горада, дакументы Траецкага Маркавага манастыра, спісы віцебскіх ваяводаў і кашталянаў, праваслаўных і уніяцкіх епіскапаў, ўказы ўрада Расійскай імперыі, якія тычацца Віцебску і Віцебскай губерні, яўрэяў, якія жылі тут, дакументы пра Віцебскае паўстанне 1623 года, вайну 1812 года і інш.
У 4-м томе (у 2-х частках, 1885) апублікаваныя дакументы пра падзеі на Віцебшчыне пад час Лівонскай вайны і вайны між Расіяй і Рэччу Паспалітай (1654-1667).
У 5-м томе (1888) змешчаныя матэрыялы па гісторыі Полацкай епархіі, скасаванні ўніяцкай царквы.
2-і і 3-і тамы не выйшлі. У іх Сапуновым меркавалася ўключыць матэрыялы па гісторыі астатніх мястэчкаў Віцебскай губерні, увесь 6-ы том павінны быў складаць вялікі нарыс пра Віцебскую губерню з паказальнікамі і дадаткамі.
Тамы, якія выйшлі, добра ілюстраваныя малюнкамі помнікаў дойлідства, картамі, партрэтамі гістарычных асоб, якія маюць дачынентне да гісторыі Віцебшчыны. Большасць дакументаў была апублікавана ўпершыню, арыгіналы многіх да цяперашняга часу не захаваліся.
У 1911―1916 гадах у Віцебску выходзіў зборнік архіўных дакументаў «Полацка-Віцебская даўніна» (да 1910 года - «Працы Віцебскай вучонай архіўнай камісіі»), які выдаецца Віцебскай вучонай архіўнай камісіяй.
Выданні
правіць- Сапунов А. П.. Витебская старина. — Витебск: Типография губернского правления, 1883. — Т. 1. — 625 с. Архівавана 23 верасня 2020.
- Сапунов А. П. Витебская старина: Материалы для истории Полоцкой епархии. — Витебск: Типография губернского правления, 1888. — Т. 5; Ч. 1. — 762 с.
Літаратура
правіць- 'Грыцкевіч, А. П. «Віцебская даўніна» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 325.
- Стукалич В. К. А. П. Сапунов. К 25-летию его учёной и литературной деятельности. — Витебск, 1905. — 39 с.
- Улащик Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. ― М., 1973. С. 230—239.
- Улащик Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. — М., 1985.
- Шумейко М. Ф. История белорусской археографии / Археография: курс лекций. — Мн.: БГУ, 2005.
Спасылкі
правіць- Витебская старина: Материалы для истории Полоцкой епархии Архівавана 4 сакавіка 2016..