Адкрыць галоўнае меню

Віцебская школа дойлідства

Віцебская школа дойлідства — самабытная архітэктурная школа, што склалася ў драўляным грамадзянскім і культавым дойлідстве Віцебска ў XVIIXVIII стст. Сфарміравалася пад уплывам Адраджэння, у XVIII ст. развівалася пад уплывам стылю барока. Спецыфічная рыса школы — ярусныя кампазіцыі, дзе кожны аб'ём быў самастойнай архітэктурнай адзінкай і адначасова падпарадкоўваўся агульнай кампазіцыі будынка.

Ратуша і гасціны двор з «Чарцяжа места Віцебска», 1664

Першапачаткова традыцыі школы склаліся ў абарончым будаўніцтве — сцены ў выглядзе гародняў, раскаты, вежы і інш. Асноўныя тыпы вежаў — прамавугольныя і васьмігранныя («круглікі»); у залежнасці ад функцый — вежы-брамы і глухія вежы. Замкавыя пабудовы (Верхні, Ніжні, Узгорскі замкі) фарміравалі адзіную структуру, суцэльную горадабудаўнічую сістэму.

Дынамічную асіметрыю мелі палацавыя будынкі першай пал. XVII ст. — дамы Горскага, Шапкіна, палац Агінскага. Да помнікаў Віцебскай школы дойлідства належаць грамадзянскія пабудовы — будынак прыказа, двор ваяводы, ратуша з гасціным дваром.

Троіцкая царква на Пескаваціку
Царква Св. Тройцы Маркава манастыра, XIX ст.

Культавыя будынкі мелі спецыфічныя рысы аб'ёмна-планіровачнай кампазіцыі, якія набліжалі іх да рускай і ўкраінскай архітэктуры. Яны ўяўлялі сабой ярусныя кампазіцыі, якія аб'ядноўвалі некалькі аб'ёмаў у адзіны суцэльны ансамбль; крыжова-цэнтрычныя храмы ўключалі 4—5 зрубаў, размешчаных вакол цэнтральнага, а таксама званіцу на галоўным фасадзе, як у Троіцкай царкве на Пескаваціку, мелі галерэі, якія апяразвалі па перыметры ўвесь будынак або размяшчаліся з боку бабінца, такі прыём быў выкарыстаны ў Троіцкай царкве Маркава манастыра.

Помнікі Віцебскай школы дойлідства не захаваліся, вядомыя паводле абмераў, замалёвак, фотаздымкаў 19 — пач. 20 ст.

ЛітаратураПравіць