Віялет Вердзі (фр.: Violette Verdy), народжаная Нэлі Гілерм (фр.: Nelly Guillerm, 1 снежня 1933 — 8 лютага 2016) — балерына, педагог і дзеяч харэаграфіі французскага паходжання. Салістка трупы Нью-Ёрк Сіці балет у 1958—1977 гадах, кіраўнік балета Парыжскай оперы (1977—1980), з 1980 — судырэктар Бостанскага балета.

Віялет Вердзі
фр.: Violette Verdy
Дата нараджэння 1 снежня 1933(1933-12-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 2016(2016-02-08)[5][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія харэограф, балерына, музычны педагог, выкладчыца ўніверсітэта, дзіцячая пісьменніца, пісьменніца, танцавальны педагог
Тэатр
Узнагароды
кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
IMDb ID 0893937
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пачала займацца балетам ў раннім дзяцінстве. Вучылася ў Парыжы ў мадам Рузаны і Віктара Гзоўскага. З 1945 года танчыла ў балеце Елісейскіх палёў, у 1950 і 1953—1954 гадах працавала з Раланам Пеці ў яго трупе «Балет Парыжа», затым танчыла ў балетных трупах Лонданскага фестывальнага балета (1954—1955), міланскага тэатра Ла Скала (1955—1956), Амерыканскага балетнага тэатра (1956—1957). Асноўны ўзлёт яе кар’еры прыйшоўся на гады працы ў Нью-Ёркскім гарадскім балеце (1958—1977), дзе яна танчыла ў балетах такіх выбітных балетмайстраў, як Джордж Баланчын і Джэром Робінс. Некаторыя з балетаў, якія ўвайшлі ў рэпертуар класічнай спадчыны, былі пастаўленыя імі спецыяльна для яе.

З 1977 па 1980 год кіравала балетнай трупай Парыжскай оперы. З 1980 года была судырэктар Бостанскага балета. З’яўлялася прафесарам універсітэта Індыяны і артыстычным дарадцам Rock School for Dance Education ў Філадэльфіі.

Зноскі