Васіль Уладзіміравіч Івашын
(Пасля перасылкі з В. Івашын)
Васіль Уладзіміравіч Івашын (9 мая 1913, в. Ляхавічы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 2009) — літаратуразнавец, педагог. Акадэмік АПН СССР (1967), доктар філалагічных навук (1965), прафесар (1973). Замежны член Расійскай акадэміі адукацыі (1999)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Васіль Івашын | |
---|---|
Васіль Уладзіміравіч Івашын | |
Дата нараджэння | 9 мая 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лістапада 2009 (96 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Навуковая сфера | Мовазнаўства |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1938 годзе. У 1938—1941 гг. выкладчык Віцебскага педагагічнага вучылішча. З 1946 г. у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1967—1978 гг. дырэктар НДІ педагогікі Міністэрства адукацыі Беларусі. Навуковыя працы па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, літаратурных сувязей, метадалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў школе.
УзнагародыПравіць
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976),
- ордэн Айчыннай вайны 2 ступені (1985),
- медалі.
ТворыПравіць
- Янка Купала — вялікі народны паэт. Мінск. 1952.
- Янка Купала. Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905—1907 гг. Мінск. 1953.
- Рэвалюцыя 1905—1907 гг. і развіццё беларускай літаратуры. Мінск. 1955.
- М. Горький и белорусская литература начала XX ст. Минск. 1956.
- У истоков социалистического реализма. Минск. 1963
- Да вышынь рэалізму. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. Мінск. 1983.
- Выверанае жыццём. Творчая індывідуальнасць пісьменніка — народнасць і партыйнасць літаратуры. Мінск. 1988.
Зноскі
- ↑ Расійская акадэмія адукацыі (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Васіль Уладзіміравіч Івашын. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск. 2004. — С. 605.
СпасылкіПравіць
- Памяти учёного // сайт НАН Беларусі
- Івашын Васіль Уладзіміравіч ў базе дадзеных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі