Васіль Іванавіч Пансевіч-Каляда

вучоны ў галіне арганічнай хіміі
(Пасля перасылкі з В. І. Пансевіч-Каляда)

Васіль Іванавіч Пансе́віч-Каляда[1] (22 верасня 1901 — 12 студзеня 1986) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1966), прафесар (1967), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).

Васіль Іванавіч Пансевіч-Каляда
Дата нараджэння 22 верасня 1901(1901-09-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 1989(1989-01-12) (87 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1966)
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Пагор’е (зараз у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1935 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1936—1984 гг. у Беларускім політэхнічным інстытуце (у 1955—1980 гг. — загадчык кафедрай неарганічнай, арганічнай і біялагічнай хіміі[2]). Адначасова ў 1947—1955 гг. загадваў лабараторыяй ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па будове і рэакцыйнай здольнасці эпаксідных злучэнняў. Займаўся распрацоўкай метадаў сінтэзу злучэнняў спіранавай структуры.

Сярод апублікаванага:

  • Органические соединения и введение в химию полимеров: Учеб. пособие для студентов строит. спец. и первого курса всех спец. нехим. вузов : [В 2 ч.]. — Минск : БПИ, 1978—1980. (у сааўтарстве з І. А. Шнып[1])

Сааўтар патэнта «Способ получения замещенных спирооксетанов с борнановым циклом»[3].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць