Валянцін Аляксеевіч Губараў
Валянці́н Аляксе́евіч Гу́бараў (нар. 14 красавіка 1948, Горкі) — беларускі мастак, графік, працуе ў жанры наіўнага мастацтва. Член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў.
Валянцін Аляксеевіч Губараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1948 (76 гадоў) ці 1948[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Падданства | СССР→ Беларусь |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | наіўнае мастацтва |
Вучоба | Горкаўскае мастацкае вучылішча, Маскоўскі паліграфічны інстытут |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПра карціны Валянціна Губарава апавядаць лёгка – яны вельмі літаратурныя, сюжэтныя, прадметныя. Але калі на іх паглядзіш, застаецца тое, што немагчыма перадаць словамі. Застаецца сумная усмешка, троху дзіцячая, наіўная і разумная. Нібыта толькі што менавіта табе адкрылася праўда і ты дазнаўся адказ на адно са спрадвечных пытанняў...
Нарадзіўся ў 1948 годзе ў горадзе Горкі. Скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча, потым факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута[4][5].
У 1975 годзе пераехаў у Беларусь. Займаўся ілюстраваннем кніг, працаваў мастаком у выдавецтве. З 1991 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках[4][6].
З 1991 года персанальныя выставы Губарава штогод ладзяцца ў Францыі[7].
Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Ганаровы член мастацкай асацыяцыі «Шэдэўр» (Германія)[4].
В 1994 годзе заключыў эксклюзіўны кантракт з галерэяй «Les Tournesols» (Парыж), у 2006 годзе — з мастацкай галерэяй «Ла Сандр-арт» (Мінск)[4][6].
Працы Губарава знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, музей «Zimmerly Art Museum » (ЗША), галерэі «Schaer und Wildbolz» (Швейцарыя), «Kunststuck» (Германія), прыватныя калекцыі ў Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Гішпаніі, Ізраіля, Германіі і інш.)[4][6].
Працы выстаўляюцца на аўкцыёнах «Christie`s» (Лондан), «Drouot Richelieu» і «Taschen» (Парыж), «KINSKY» (Вена)[6].
Творчасць
правіцьПа словах мастака, шлях да майстэрства пачаўся ў дзяцінстве, калі ён « перамаляваў па кратках» з паштовак карціны рускіх мастакоў — І. Левітана, А. Саўрасава, Ф. Рашэтнікава. На 3-ім курсе мастацкай вучэльні адкрыў працы Дж. Полака, П. Сезана, В. Ван Гога, А. Маціса, звяртаўся да нацюрмортаў у пошуках уласнага стыля[6][8].
Паводле вызнаэння мастака, персанажы яго карцін — «простыя людзі», якія «не чыталі Гегеля і Канта», але «бескарыслівыя, чыстыя сэрцам», у якіх «няма камерцыйнай жылкі», але «ёсць імкненне да шчасця». У аснове сюжэтаў часта прысутнічаюць успаміны з дзяцінства і юнацтва, настальгічныя матывы, дэталі быту савецкага часу[6].
Прэса адзначае губараўскую «яркую індывідуальнасць» і яго « асаблівае бачанне свету»: «…карціны часта апісваюць будні невялікіх правінцыйных гарадоў, але за карыкатурнымі рысамі іх жыхароў заўжды хаваецца асаблівы сэнс».[9].
Прафесіянал найвышэйшага ўзроўню, ён працуе ў стылі наіва і даступны разуменню кожнага, нават непадрыхтаванага гледача, дзякуючы таму, што сюжэты яго карціны ўзятыя з самога жыцця. Яны, як фальклор, простыя на першы погляд, але ў кожным сюжэце ёсць двайное прачытанне.
Нягледзячы на шматгадовы кантракт з парыжскай галерэяй і прапановы жыць у Францыі, Губараў вырашае заставацца ў Беларусі: «Гэтая зямля мяне харчуе як мастака. Я знаходжу натхненне і сілы фізічныя ў нашым жыцці, звычаях, традыцыях, людзях, размовах»[10]. Мастак выкарыстоўвае ў працы пераважна айчынныя матэрыялы.[3].
Сярод мастацкіх асаблівасцей творчасці Губарава крытыка адзначае давядзенне «да гранічнага мінімалізма» сюжэтных і мастацкіх складнікаў, характарызуе яго жывапіс як «сумесь дэкаданса, мінімалізма і экспрэсіянізма»[11].
«Сціплае абаянне неразвітага сацыялізму» — так нярэдка характарызуюць творчасць Губарава ў нас, а замежныя мастацтвазнаўцы, якія ў стадыях сацыялізму разбіраюцца слаба, называюць яго беларускім Брэйгелем.
Крыніцы
правіць- ↑ Valentin Gubarev // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Valentin Gubarev // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Сцяпан Уладзімір Алюзіі мастака Губарава // СБ — Беларусь сёння : газета. — Мінск: 2013. — В. 19 снежня. — № 239 (24 376).
- ↑ а б в г д е Губараў Валянцін Аляксеевіч . Беларускі саюз мастакоў; Мастацкая галерэя БЕЛАРТ. Праверана 10 красавіка 2016.
- ↑ Gubarev Valentin: Biography of artist (англ.)(недаступная спасылка). Avimos Art. — USA On-Line Gallery. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2017. Праверана 12 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е Юдзіна І. Усмешлівы свет Валянціна Губарава // Мінскі кур’ер : газета. — 2012. — В. 30 сакавіка. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2017.
- ↑ а б Да 21 верасня вытава Валянціна Губарава ў Мінску // Камсамольская праўда : газета. — 2008. — В. 4 верасня.(недаступная спасылка)
- ↑ а б Броўкіна М. Францыя палюбіла мастака "неразвітага сацыялізму" // Расійская газета. — М.: 2013. — В. 30 красавіка.
- ↑ Пры падтрымцы банка ВТБ пяты выставачны праект "Мастак і горад" прадставіў беларусам творчасць Валянціна Губарава(недаступная спасылка). Інтэрфакс (1 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
- ↑ Гусева Т. "У Мінску сонца свеціць ярчэй, чым у Парыжы, але французы ў гэта ня вераць" // Салідарнасць : газета. — Мінск: 2015. — В. 9 сакавіка.
- ↑ "Вертыкальныя ўглы»: выстава Валянціна і Аляксея Губаравых(недаступная спасылка). Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (1 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
Літаратура
правіць- Важна ўсё / аўт.-склад.: В. Губараў ; іл.: С. Нечунаева, К. Хацяноўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. — 288 с. — (Беларусь мастацкая). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-02-1317-4.
- Валянцін Губараў: На Зямлі, насупраць неба. — Мінск: Кантакт-культура, 2015. — 128 с. — ISBN 978-5-903406-55-5.
- Валянцін Губараў: альбом. — М.: Камсамольская праўда, 2015. — 71 с. — (Найлепшыя сучасныя мастакі). — 1 000 экз. — ISBN 978-5-4470-0035-6.
Спасылкі
правіць- Boertnik L.. Valentin Gubarev (англ.)(недаступная спасылка). Museum of Contemporary Russian Art (MoCRA). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021. Праверана 10 красавіка 2016.
- Бурак Ю. Беларускі мастак Валянці Губараў // СБ — Беларусь сёння : газета. — Мінск: 2010. — В. 20 верасня.(недаступная спасылка)