Фёдар Паўлавіч Рашэтнікаў

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Фёдар Паўлавіч Рашэтнікаў (руск.: Фёдор Па́влович Реше́тников, 15(28) ліпеня 1906 — 13 снежня 1988) — савецкі жывапісец і графік. Адзін з галоўных прадстаўнікоў сацыялістычнага рэалізму. Народны мастак СССР (1974). Сапраўдны член Акадэміі мастацтваў СССР з 1953 года, віцэ-прэзідэнт (у 1974—1987 гадах). Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1949, 1951).

Фёдар Паўлавіч Рашэтнікаў
Род дзейнасці мастак, графік
Дата нараджэння 15 (28) ліпеня 1906
Месца нараджэння
Дата смерці 13 снежня 1988(1988-12-13) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Народны мастак СССР Сталінская прэмія

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Сурска-Літоўскім, Екацерынаслаўскай губерні Расійскай імперыі (Днепрапятроўская вобласць Украіны) у сям’і іканапісца.

Працаваў у клубе чыгуначнікаў станцыі Грышын у Днепрапятроўскай вобласці УССР. Вучыўся на рабфаку мастацтваў у Маскве, паступіў у Вышэйшыя мастацка-тэхнічныя майстэрні, дзе займаўся ў 1929—1934 гадах, у прыватнасці, у Д. С. Маора.

Удзельнічаў у арктычнай экспедыцыі на параходзе «Чалюскін». Член ВКП(б) з 1945 года. Сукупны наклад паштовак з рэпрадукцыяй карціны Ф. П. Рашэтнікава «Прыбыў на вакацыі» (1948, Траццякоўская галерэя) склаў звыш 13 мільёнаў асобнікаў. Гэта больш, чым наклад якой-небудзь іншай паштоўкі, выпушчанай на той момант у Савецкім Саюзе.

Іншай вядомай карцінай мастака з’яўляецца палатно «Ізноў двойка» (1952).

Літаратура

правіць