Вера Рыч

(Пасля перасылкі з В. Рыч)

Вера Рыч (англ.: Vera Rich; 24 красавіка 1936, Лондан — 20 снежня 2009) — англійская паэтэса і перакладчыца.

Вера Рыч
англ.: Vera Rich
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 красавіка 1936(1936-04-24)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 2009(2009-12-20)[2] (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнаўца, журналістка, паэтка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн княгіні Вольгі III ступені

Біяграфічныя звесткі правіць

З 1953 г. ўдзельнічала ў каталіцкіх службах усходняга абраду ў капліцы Св. апосталаў Пятра і Паўла. Скончыла Оксфардскі ўніверсітэт (1958). Доўгі час працавала журналісткай навукова-папулярнага часопіса «Nature». Перад выхадам на пенсію перайшла на працу ў часопіс «New Scientist».

Займалася перакладамі літаратурных твораў беларускіх, украінскіх, польскіх і іншых славянскіх аўтараў на англійскую мову. Заснавала літаратурны часопіс «Manifold», на старонках якога друкаваліся яе пераклады. Чытала лекцыі па славянскіх літаратурах у Бірмінгемскім універсітэце, аўтар некалькіх прац па беларусістыцы, адна з якіх была прысвечаная Максіму Багдановічу, іншая — беларускім элементам у скандынаўскіх сагах. Вынікі гэтых даследаванняў друкаваліся на старонках часопіса «The Journal of Byelorussian Studies».

Сябра лонданскага аддзелу ЗБВБ.

Творчасць правіць

У 1960 годзе выйшла першая паэтычная кніга Веры Рыч — «Outlines» («Накіды»). У 1971 годзе ў Лондане — зборнік беларускай паэзіі ў яе перакладзе «Like Water, Like Fire» («Як вада, як агонь»), дзе былі апублікаваны творы 41 аўтара. Зборнік паэзіі Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна і Змітрака Бядулі ў перакладах Веры Рыч пад назвай «The Images Swarm Free» («Снуецца зданяў рой») пабачыў свет у Лондане ў 1982 годзе. Дзвюхмоўны зборнік з прадмовай Арнольда Макміліна выйшаў пад шыльдай Англа-беларускага таварыства (АБТ), а грошы на выданне дало ЗБВБ. Верагодна, змест кнігі склалі пераклады, якія Вера Рыч прапаноўвала ўвазе гасцей шэрагу беларускіх літаратурных вечароў, што ладзіліся ў Лондане супольнымі намаганнямі ЗБВБ, АБТ і Бібліятэкі імя Францыска Скарыны[3]. Пераклала паэму «Тарас на Парнасе», усе санеты і «Курган» Янкі Купалы. Яе пераклады адметныя дакладнай перадачай зместу і формы арыгінала. Перакладала таксама са стараславянскай, старанарвежскай, польскай, рускай, украінскай моў. Выступала з лекцыямі пра беларускую літаратуру[4].

Зноскі

  1. Vera Rich // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://web.archive.org/web/20120320102652/http://www.day.kiev.ua/289864/
  3. Н. Гардзіенка (2010)
  4. Беларусь 1995.

Літаратура правіць

  • Гардзіенка Н. С. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мінск: Медысонт, 2010.
  • Рыч Вера // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 633. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.