Валянціна Іванаўна Сярогіна
Валянціна Іванаўна Сярогіна (25 мая 1935, Варашылаўск, Варашылаўградская вобласць — 29 верасня 1974) — беларускі архітэктар.
Валянціна Іванаўна Сярогіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 мая 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 1974 (39 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Львоўскі політэхнічны інстытут у 1959 годзе. Працавала ў праектных арганізацыях у Новакузнецку, Алма-Аты, Свярдлоўску, з 1970 па 1974 г. — кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: ПДП цэнтральнай часткі Новакузнецка (1961), жылога раёна Чымкента (1965), раёна Шарташ у Свярдлоўску (1966), цэнтра Алма-Аты (1970, у аўтарскім калектыве), Мінска (1971—1973, у аўтарскім калектыве), прыкладныя схемы пасёлкаў на 2 і 6 тыс. чалавек для Казахстана (1962) генплан і ПДП пасёлка Арчэеўка ў Казахстане (1963), праект забудовы вул. Калініна ў Алма-Аце (1964).
Зноскі
Літаратура
правіць- Серегина Валентина Ивановна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)