Віктар Чавусаў

(Пасля перасылкі з В. Чавусаў)

Віктар Іванавіч Чавусаў (30 ліпеня 1871, г. Санкт-Пецярбург1920) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст.

Скончыў у 1892 Мінскую гімназію, у 1899 Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў памочнікам прысяжнага паверанага ў Мінску. Адзін з кіраўнікоў Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў і Мінскага літаратурна-артыстычнага таварыства. Выдавец, рэдактар-выдавец газеты "Минский курьер". У 19151917 старшыня камітэта Мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, які з'яўляўся цэнтрам літаратурна-грамадскага руху ў горадзе. Беспаспяхова хадайнічаў у снежні 1916 аб правядзенні лекцыі Максіма Багдановіча "Беларускае адраджэнне". У 1918 ўваходзіў у Менскае беларускае прадстаўніцтва.