Гадуцінская Дача

Гадуцінская Дача (літ.: Adutiškio miškai) — вялікі лясны масіў, знаходзіцца на мяжы Беларусі (Пастаўскі раён) і Літвы (Швянчонскі раён), за 10 кіламетраў на паўночны захад ад горада Паставы. Займае плошчу каля 3,5 тыс. га, прычым больш за палову прыпадае на тэрыторыю Літвы.

Гадуцінская Дача (Куксы, Литва)

Трэцяя частка масіву забалочана. У складзе лясоў беразнякі (39 %), асіннікі (24 %), саснякі (16 %), ельнікі (12 %), чорнаалешнікі (9 %). Найбольш распаўсюджаны кіслічныя, чарнічныя і папарацевыя лясы. Саснякі пераважна сфагнавыя, асакова-сфагнавыя і багульнікавыя. Каля 1/3 беразнякоў прадстаўлены бярозай пушыстай. На частцы тэрыторыі Гадуцінскай Дачы плануецца стварэнне батанічнага заказніка «Вілейты».

Спасылкі правіць