Кісліца[3][4] (Óxalis) — род кветкавых траў, часам паўкустоў сямейства кіслічныя (Oxalidaceae).

Кісліца
Oxalis acetosella-1.jpg
Кісліца звычайная (Oxalis acetosella), тыпавы від роду Кісліца. Агульны выгляд групы квітнеючых раслін. Беларусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oxalis L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29062
NCBI  4034
EOL  40270
GRIN  g:8681
IPNI  16849

Батанічнае апісаннеПравіць

Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя расліны з трайчастым або пальчатаскладаным лісцем. Кветкі рознага колеру, адзіночныя або ў парасонападобных і гронкападобных суквеццях. Плод — каробачка.

ВідыПравіць

Больш за 800 відаў. На тэрыторыі Беларусі распаўсюджана кісліца звычайная (Oxalis acetosella) (народныя назвы: заечая капуста, квасок, баршчоўка).

Значэнне і выкарыстаннеПравіць

Лісце кісліцы прыдатнае ў ежу, але ядавітае для жывёл. у лісці маецца шчаўевая кіслата. Некаторыя віды з Амерыкі і Афрыкі культывуюцца дзеля ядомых клубняў, у якасці лекавых і дэкаратыўных раслін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Кісліца у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т. 8. — Мн., 1999. — С. 292.
  5. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Oxalis L. (англ.)(Праверана 30 студзеня 2010)

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  • Кісліца: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)