Кісліца звычайная

від ралсін
(Пасля перасылкі з Oxalis acetosella)

Кіслі́ца звычайная[3] (Oxalis acetosella) — від кветкавых раслін роду Кісліца (Oxalis) сямейства Кіслічныя (Oxalidaceae). Тыпавы від роду.

Кісліца звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oxalis acetosella L., Sp. pl. 1:433. (1753)

Падвіды
Oxalis acetosella subsp. taemoni (Yamam.) S.F.Huang & T.C.Huang

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  518005
NCBI  341461
GRIN  t:401793
IPNI  374612-1
TPL  kew-2394737

Назвы правіць

Заечая капуста, квасок, баршчоўка.

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
 
Кветка

Шматгадовая травяністая бессцябловая расліна вышынёй 8—15[3] см з тонкім паўзучым карэнішчам. Ад карэнішча адыходзяць пучкі лісця і кветкавыя стрэлкі. Лісце на чаранках, трайчастае, зімуючае, складваецца на ноч і ў пахмурнае надвор’е або на сонцы. Ліставыя пласцінкі адваротна-сэрцападобнай формы, з суцэльным краем. Кветкавыя стрэлкі з двума калякветнікамі і адной кветкай. Пялёсткі кветак белыя, з фіялетавымі жылкамі і жоўтымі плямамі каля асновы. Пялёсткаў — 5. Акрамя сапраўдных кветак на працягу лета развіваюцца больш дробныя клейстагамныя, якія не раскрываюцца і самаапыляюцца. Плод — 5-гранная падоўжаная каробачка. Насенне мае мясістую скурку і пры выспяванні выкідваецца праз шчыліны ў сценках каробачкі.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных і трапічных (Непал, Бутан, М’янма) абласцей Азіі і ў Паўночнай Амерыцы. Аддае перавагу зацененым месцам[4]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф[4]. Расце ў лясах, хмызняках. Цвіце ў маі[3].

Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі (Магаданская, Мурманская, Пензенская вобласці, Якуція)[5].

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая расліна. У лісці маецца шчаўевая кіслата, і яго магчыма спажываць у ежу[3]. Расліна ядавітая для жывёл[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б Кислица обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  5. Oxalis acetosella L. // «ООПТ России» (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць