Гайдэльскія мовы

Гайдэ́льскія (гэ́льскія) мовы складаюць адну з падгруп астраўной групы кельцкіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і. Уключаюць ірландскую, шатландскую гэльскую і мэнскую. Цікава, што носьбіты кожнае з трох пералічаных моў называюць сваю проста «гэльскай» (ірландцы — Gaeilge, шатландцы — Gàidhlig, мэнцы — Ghaelg).

Гайдэльскія мовы
Таксон група
Прарадзіма Ірландыя
Арэал Ірландыя, Шатландыя, востраў Мэн
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Кельцкая галіна
Склад
ірландская, шатландская (гэльская), мэнская
Коды моўнай групы
ISO 639-2
ISO 639-5

Усе сучасныя гайдэльскія мовы паходзяць ад сярэднеірландскай, якая існавала ў 10 — 16 стагоддзях, сярэднеірландская — ад стараірландскай, а стараірландская, у сваю чаргу, ад першаснай ірландскай, вядомай толькі па агамічных надпісах. Ад сярэднеірландскай паходзіў таксама галоўэйскі гэльскі дыялект, зараз мёртвы.

Спасылкі

правіць