Адкрыць галоўнае меню

Галь Гадот (іўр.: גל גדות; нар. 30 красавіка 1985, Рош-га-Аін, Ізраіль) — ізраільская актрыса і мадэль, найбольш вядомая ролямі ў серыі фільмаў «Фарсаж» і кинакоміксе «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці».

Галь Гадот
Gal Gadot
SDCC 2015 - Gal Gadot (19737795705) (cropped).jpg
Дата нараджэння: 30 красавіка 1985(1985-04-30)[1] (34 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Сцяг Ізраіля Ізраіль
Адукацыя:
Прафесія: актрыса, мадэль, кінаактрыса, удзельніца конкурсу прыгажосці, fashion model
Кар'ера: 2007 — цяпер. час
IMDb: ID 2933757
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Галь Гадот на ВікіСховішчы

БіяграфіяПравіць

Галь нарадзілася і вырасла ў невялікім горадзе Рош-га-Аін, у цэнтральным рэгіёне Ізраіля.[2] На іўрыце яе імя азначае «хваля», а прозвішча — «берагі ракі» або «берагі».[3] Яе сям'я іўрытызавала сваё прозвішча з Грынштейн на Гадот.[4] Яе бацькі нарадзіліся ў Ізраілі, а бабуля і дзядуля імігравалі з Еўропы.[5] Ва ўзросце 18 гадоў Гадот была накіравана і служыла на працягу двух гадоў у якасці радавога салдата Арміі абароны Ізраіля.[6] Яна кажа, пра час знаходжання ў арміі: «Вы даёце два ці тры гады, але справа не ў вашым эга. Вы аддаёце свабоду. Але вы вучыцеся дысцыпліне і паваге».[6]

Кар'ераПравіць

Галь першапачаткова планавала стаць юрыстам.[6] Тым не менш, ва ўзросце 18 гадоў, яна прыняла ўдзел і перамагла ў конкурсе Міс Ізраіль 2004. Пасля гэтага яна адправілася ў Эквадор на конкурс Міс Сусвет дзе заняла месца па-за топ-15. У тым жа годзе Галь далучылася да ізраільскай арміі на працягу двух год.[7]

У 2008 годзе Гадот гуляла галоўную ролю ў ізраільскай драме Bubot. Праз год яна з'явілася як Жызель у чацвёртым фільме серыі «Фарсаж». У 2010 годзе яна атрымала невялікую ролю ў прыгодніцкім фільме «Рыцар дня».[8] У тым жа годзе яна з'явілася ў фільме Date Night у ролі Натаніі, сяброўкі персанажа Марка Уолберга. У 2011 Гадот працягнула працу над ролью Жызель у пятым фільме з франшызы «Фарсаж», а ў 2013 з'явілася ў шостай частке.

У снежні 2013 года кампанія DC Entertainment абвясціла, што Гадот атрымлівае роль Цуда-Жанчыны ў фільме «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці» і падпісвае кантракт на працягу двух будучых сіквелаў, якія ўключаюць фільмы «Ліга Справядлівасці» і «Цуда-Жанчына».[9][10][11] Гадот атрымала падрыхтоўку па валоданню мечам, кітайскаму баявому майстэрству, кікбоксінгу, капаэйрэ і бразільскаму джыў-джытсу ў рамках працы над роллю.[12]

Зноскі

  1. Gal Gadot // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Chatting With 'Fast Five' Star Gal Gadot. The Forward (2 мая 2011). Праверана 7 верасня 2013.
  3. Halutz, Avshalom Who is Gal Gadot, Hollywood's next Wonder Woman?. Haaretz (6 снежня 2013). Праверана 4 студзеня 2014.
  4. Appearance on Jimmy Kimmel Live, 15 March 2016.
  5. ynet גל גדות - בלייזר. ynet.
  6. 6,0 6,1 6,2 Gal Gadot Is Wonder Woman: "She Is Not Relying on a Man, and She's Not There Because of a Love Story" By Glamour.com
  7. UMM.COM - Urban Male Magazine. Umm.ca. Праверана 4 снежня 2013.
  8. JUF : Teens : Celebrities : Gal Gadot. JUF. Праверана 4 студзеня 2014.
  9. Gal Gadot cast as Wonder Woman: Comics world reacts on Twitter. Hero Complex - movies, comics, pop culture - Los Angeles Times (5 снежня 2013).
  10. Begley, Chris Gal Gadot signed a 3 movie deal as Wonder Woman (video). Batman News. Праверана 22 студзеня 2014.
  11. Kroll, Justin ‘Wonder Woman’ Gal Gadot Signs Three-Picture Deal with Warner Bros.. Variety. Праверана 23 студзеня 2014.
  12. Doran, Michael. GAL GADOT Responds To Being 'Too Skinny' for WONDER WOMAN , Newsarama (27 December 2013).

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.