Галіна Валянцінаўна Таўлай
Галіна Валянцінаўна Таўла́й (22 верасня 1946, Мінск) — беларускі этнамузыколаг. Кандыдат мастацтвазнаўства (1983).
Галіна Валянцінаўна Таўлай | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Валянцін Паўлавіч Таўлай |
Род дзейнасці | музыказнавец, музычны этнограф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Альма-матар |
Дачка В. П. Таўлая. Скончыла Беларускую кансерваторыю (1970). У 1965—73 выкладала ў музычных школах Мінска. 3 1985 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Беларускай АН. 3 1996 у Расійскім інстытуце гісторыі мастацтваў.
Даследуе праблемы функцыянавання, стылістыкі, этнаграфічнага кантэксту, музычнай тыпалогіі, мелагеаграфіі беларускага песеннага фальклору. Аўтар манаграфіі «Беларускае купалле. Абрад, песні» (1986), музычных раздзелаў у тамах серыі «Беларуская народная творчасць»: «Сямейна-бытавыя песні» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Сацыяльна-бытавыя песні» (1987), «Радзіны: Абрад, песні» (1998).
Літаратура Правіць
- Варфаламеева Т. Б. Таўлай // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).