Галіна Максімаўна Гарэцкая
Галі́на Максі́маўна Гарэ́цкая (13 сакавіка 1921, Вільня — 20 верасня 2006, Санкт-Пецярбург) — беларускі літаратурны крытык, бібліёграф, тэкстолаг, мемуарыстка, літаратуразнаўца, мовазнаўца.
Галіна Максімаўна Гарэцкая | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 2006 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Максім Іванавіч Гарэцкі |
Маці | Леаніла Усцінаўна Чарняўская |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратурная крытык, бібліёграф, літаратуразнаўца, мовазнаўца |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьБацька Максім Іванавіч Гарэцкі (1893—1938), беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння. Маці Леаніла Усцінаўна Чарняўская (Гарэцкая) (1893—1976), беларускі празаік, перакладчык, педагог.
Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася ў Ленінградскім педінстытуце імя А. І. Герцэна ў мансійскай групе паўночнага аддзялення. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна працавала на акопах пад Ленінградам, а ў канцы 1943 — пачатку 1944 гг. пачала выкладаць у школе, але пасля цяжкай аперацыі на горла, да пенсіі працавала рэгістратарам у паліклініцы.
Займалася справай рэабілітацыі бацькі, Максіма Гарэцкага. 4 жніўня 1958 г. Галіна Гарэцкая напісала заяву на імя Генеральнага пракурора СССР аб рэабілітацыі бацькі. Пачалося следства і 30 снежня 1958 года пракуратура Калужскай вобласці вынесла пратэст, у якім было ўстаноўлена, што паказанні сведак былі сфальсіфікаваны. 21 студзеня 1959 г. прэзідыум Калужскага абласнога суда прыняў рашэнне аб поўнай рэабілітацыі Максіма Гарэцкага.
На працягу ўсяго жыцця збірала і захоўвала спадчыну бацькі і маці. Прымала ўдзел у выданні іх кніг. Актыўна ўдзельнічала ў працы беларускага зямляцтва Санкт-Пецярбурга.
Літаратуразнаўчая дзейнасць
правіцьПасля смерці бацькі галоўнай справай жыцця Галіны Гарэцкай стала ўпарадкаванне і падрыхтоўка да выдання творчай спадчыны Максіма Гарэцкага. Спачатку яна займалася гэтым разам з маці. Яны падрыхтавалі і перадалі на захаванне матэрыялы сямейнага архіва Максіма Гарэцкага ў аддзел рукапісаў і рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа АН БССР (фонд 7)[1].
У пачатку 2000-х гадоў яна перадала частку рукапісаў і асабістых рэчаў у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (фонд 426).
Калі было прынята рашэнне аб выданні творчай спадчыны Максіма Гарэцкага, Галіна Гарэцкая, як тэкстолаг і літаратуразнаўца прымала актыўны удзел у выданні збору твораў бацькі ў чатырох тамах (уваходзіла у склад рэдакцыйнай калегіі), займалася выданнем іншых твораў Максіма Гарэцкага і Леанілы Чарняўскай.
Творы
правіць- Пра маю маці – Леанілу Чарняўскую// Чарняўская, Леаніла.Казёл Мэка і Кудла. - Мн.: 1979. С.122-126.
- Успаміны пра маці // ЛіМ. 1983. 18 ліст.
- Дзядзька Гурык // ЛіМ. 1988. 2 снежня.
- Наша сям’я // Максім Гарэцкі. Успаміны. Артыкулы. Дакументы. – Мн.: 1984. С. 21-59.
- Невычэрпныя крыніцы// Мастацтва Беларусі. 1988. №3. С.59-61.
- Открытое письмо в редакцию журнала «Неман» // Неман. 1993. № 10. С.167-169.
- Георгіеўскі кавалер // ЛіМ. 1998. 13 лют.
- Цётка Алёна // Скарыніч. Вып. 5. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. С. 59–62.
Публікацыі Г. Гарэцкай твораў М. І. Гарэцкага
правіць- Ашуканы палітрэдактар; Скарбы жыцця; Лявоніус Задумекус; Кіпарысы // «Полымя». 1993. № 2.
Літаратура
правіць- Зінава, Роза. Дачкой сваёй Галінай Максім Гарэцкі мог бы ганарыцца заўжды / // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (да 115-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага) : XVI Гарэцкія чытанні. – Мн.: 2008. – С. 67- 82.
- Дасаева, Таццяна. Галіна Гарэцкая – захавальніца духоўных скарбаў роду Гарэцкіх // Роднае слова. 2012. №1. С. 9-12.
- Дасаева, Таццяна. «Чуе на гук і на вобмацак роднае слова…» (Галіна Гарэцкая: лёс і творчасць) // Жыццём і словам прысягаючы... Зборнік навуковых прац. – Мн.: 2012.– С.130-135.
- Ліўшыц, У. М. «Захоўвала спадчыну бацькоў» (пра Галіну Гарэцкую). У кн.: Літаратурныя раскопкі акадэмічнага «Парнаса» : літаратуразнаўчыя нарысы (да 180-годдзя Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі) / У. М. Ліўшыц. – Горкі : БДСГА, 2020. С.287-293. ISBN 978-985-7231-46-1.
- Лужанін, Максім. Духоўная апантанасць (Лёс Максіма Гарэцкага і яго роду) / Максім Лужанін // ЛіМ. – 1991. – 17 мая.
- Свякла, В.В. Асабістыя архіўныя фонды Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх ў ЦНБ Беларусі// Путь длинной в полстолетия.– Мн.:2015.– С. 164-168.
Спасылкі
правіць- Вянок памяці. Галіна Гарэцкая
- Ильюкевич, Николай. Прощальный поклон. Умерла Галина Максимовна Горецкая
- Дасаева, Таццяна. Галіна Гарэцкая – захавальніца духоўных скарбаў роду Гарэцкіхhttp://lib-gorki.mogilev.by/index.php/maksim-garetski/391-galina-garetskaya-zakhavalnitsa
- ↑ Свякла, В.В. Асабістыя архіўныя фонды Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх ў ЦНБ Беларусі// Путь длинной в полстолетия.– Мн.:2015.– С. 164-168