Галіцкая Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка

Галі́цкая Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (укр.: Галицька Соціалістична Радянська Республіка), скарочана Галіцкая ССР — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі сучаснай Украіны, якая праіснавала з 15 ліпеня да 21 верасня 1920 года. Створана камуністамі ў часе паспяховага наступу Чырвонай арміі ўлетку 1920 года, у выніку якога польска-ўкраінскія сілы былі вымушаныя адступіць ад Дняпра да Карпат.

Гістарычная дзяржава
Галіцкая Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка
укр.: Галицька Соціалістична Радянська Республіка
бур. Галицкая Социалистическая Советская Республика
Сцяг
Сцяг
15 ліпеня 1920 — 21 верасня 1920

Сталіца
Мова(ы) польская, украінская мова і ідыш
Афіцыйная мова польская, украінская мова і ідыш
Форма кіравання Савецкая рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэспубліка стала буфернай зонай бягучага канфлікту ў зоне Паўднёва-заходняга фронту РСЧА. Яе паспяховы наступ працягваўся, і бальшавіцкі ўрад стварыў таксама Часовы рэвалюцыйны камітэт Польшчы з намерам абвясціць Польскую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

Галіцкая ССР была абвешчаная 15 ліпеня 1920 Галіцкім рэвалюцыйным камітэтам (Галрэўкамам), часовым урадам на чале з Уладзімірам Затонскім. Пасля захопу бальшавікамі Цярнопаля 1 жніўня Галрэўкам пераехаў туды і выдаў дэкрэт «Аб усталяванні савецкай улады ў Галічыне». Дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаныя польская, украінская і ідыш. Дэкрэтамі была скасаваныя прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці, усталяваны васьмігадзінны працоўны дзень, абвешчаная секулярызацыя і нацыяналізацыя царкоўнай маёмасці, створаная агульная сямігадовая адукацыя, нацыяналізаваная зямля.

Галрэўкам планаваў зладзіць на падуладнай тэрыторыі выбары ва Усегаліцкі з’езд Саветаў, аднак гэтым планам зашкодзіў польскі контранаступ, які пачаўся 15 верасня. Часовы ўрад збег з Цярнопаля, 21 верасня пераўтвораны ў Галіцкае бюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Украіны. Пасля падпісання ў сакавіку 1921 года Рыжскага дагавора бюро было ліквідавана.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Davies, Norman. White Eagle, Red Star: The Polish-Soviet War, 1919-20, Pimlico, 2003, ISBN 0-7126-0694-7. (First edition: St. Martin’s Press, inc., New York, 1972)