Гандлёвыя рады (Мсціслаў)
Мсціслаў
Гандлёвыя рады — будынкі ў цэнтры г. Мсціслава Магілёўскай вобласці. Размешчаны па адрасах вуліца Калініна, 27 і вуліца Пірагоўская, 5. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы.
Славутасць | |
Гандлёвыя рады | |
---|---|
![]() | |
54°01′10″ пн. ш. 31°43′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мсціслаў |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | пачатак XX стагоддзя |
Статус |
![]() |
![]() |
АрхітэктураПравіць
Ансамбль гандлёвых радоў — помнік эклектычнай архітэктуры. У ix выкарыстаны элементы стыляў мадэрн i неакласіцызму.
Гандлёвыя рады ўяўляюць сабой аднапавярховыя прамавугольныя ў плане будынкі злучаныя паміж сабой. Галоўныя фасады выходзяць на вуліцы Пірагоўскую, Красную i Камсамольскую. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны паясы з сухарыкамі, атыкі, аркатурныя паяскі. Вонкавыя сцены члянёны плоскімі лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі вокнамі без ліштваў.
ЛітаратураПравіць
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 303
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гандлёвыя рады (Мсціслаў)