Ганна Іосіфаўна Сапрыка

(Пасля перасылкі з Ганна Іосіфаваўна Сапрыка)

Ганна Іосіфаўна Сапры́ка[1] (3 чэрвеня 1911, вёска Куркаўшчына, Мсціслаўскі раён — 14 мая 1962) — беларуская празаік, перакладчык.

Ганна Іосіфаўна Сапрыка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 чэрвеня 1911(1911-06-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 1962(1962-05-14) (50 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, пісьменніца

Біяграфія правіць

Скончыла Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум у 1930 г., Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1933 г.). Працавала ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве (1933—1962 гг.). Пачала друкавацца ў 1928 г. Аўтар кнігі прозы «Калі ў сэрцы вясна» (1959). На беларускую мову пераклала «Апавяданні кітайскіх пісьменнікаў» (1953), творы ўкраінскіх і рускіх пісьменнікаў («З крыжом ці з нажом» Я. Галана (1954); «Раённыя будні» В. Авечкін (1958); «Мой памочнік Карсыбек» М. Вірты (1961) і інш.).

Кнігі правіць

  • Калі ў сэрцы вясна: Апавяданні і аповесці — Мн: Дзяржвыд. БССР, 1959. — 184 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сапрыка Ганна Іосіфаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — С. 644. — 742 с. — 9 500 экз.
  • Сапрыка Ганна Іосіфаўна: Знакамітыя людзі // Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 539.
  • Сапрыка Ганна Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі правіць