Ганна Іосіфаўна Сапрыка
Ганна Іосіфаўна Сапры́ка[1] (3 чэрвеня 1911, вёска Куркаўшчына, Мсціслаўскі раён — 14 мая 1962) — беларуская празаік, перакладчык.
Ганна Іосіфаўна Сапрыка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 1962 (50 гадоў) |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, пісьменніца |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьСкончыла Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум у 1930 г., Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1933 г.). У 1933—1962 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Пачала друкавацца ў 1928 г.
Памерла 14 мая 1962 года. Пахаваная на Усходніх могілках Мінска[2].
Творчасць
правіцьАўтар кнігі прозы «Калі ў сэрцы вясна» (1959). На беларускую мову пераклала «Апавяданні кітайскіх пісьменнікаў» (1953), творы ўкраінскіх і рускіх пісьменнікаў («З крыжом ці з нажом» Я. Галана (1954); «Раённыя будні» В. Авечкін (1958); «Мой памочнік Карсыбек» М. Вірты (1961) і інш.).
Кнігі
правіць- Калі ў сэрцы вясна: Апавяданні і аповесці — Мн: Дзяржвыд. БССР, 1959. — 184 с.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
правіць- Сапрыка Ганна Іосіфаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — С. 644. — 742 с. — 9 500 экз.
- Сапрыка Ганна Іосіфаўна: Знакамітыя людзі // Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 539.
- Сапрыка Ганна Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Сапрыка Ганна Іосіфаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»