Ганна Герман
Ганна Вікторыя Герман-Тухольская (польск.: Anna Wiktoria German-Tucholska; 14 лютага 1936, Ургенч, Узбекская ССР, СССР — 25 жніўня 1982, Варшава, Польшча) — польская спявачка, зорка эстрады 1960-х — пачатку 1980-х гадоў, вядома ў асноўным як выканаўца песень на розных мовах свету, у першую чаргу на польскай і рускай.
Ганна Герман | |
---|---|
польск.: Anna German | |
![]() Ганна Герман у Мінску пасля канцэрту, 1975 год. | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1936[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1982[2][3] (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Eugen Hörmann[d] |
Маці | Irma Mertens-Berner[d] |
Муж | Zbigniew Antoni Tucholski[d] |
Дзеці | Zbigniew Tucholski[d] |
Альма-матар |
|
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, кампазітарка, актрыса, аўтар-выканаўца |
Пеўчы голас | сапрана і каларатурнае сапрана[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | эстрада, опера і раманс |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф |
![]() |
anna-german.com | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ва Ургенчы (Узбекская ССР). Этнічная немка.
Маці Ганны -- Ірма Мартэнс, другі раз выйшла замуж у 1942 годзе за Германа Бернэра, афіцэра Войска Польскага. Ён ваяваў у 1-й пяхотнай дывізіі імя Касцюшкі. Шлюб з палякам дазволіў Ірме з сям’ёй з’ехаць у 1946 годзе ў Польшчу. Сям’я пасялілася ў Новай Рудзе, а ў 1949 годзе пераехала ва Вроцлаў. Па заканчэнні пачатковай школы ў Новай Рудзе і Уроцлаўскага агульнаадукацыйнага ліцэя Ганна паступіла ва Уроцлаўскі ўніверсітэт на факультэт геалогіі. Удзел у студэнцкай мастацкай самадзейнасці ў далейшым дазволіў ёй стаць спявачкай. Дэбютавала ў 1960 годзе ў студэнцкім тэатры «Каламбур». Атрымаўшы стыпендыю ад італьянскага ўрада, пачынаючая спявачка на некалькі месяцаў выехала ў Рым.
Акцёр-рэжысёр з Жэшава Юльян Кшыўка запрасіў Ганну ў сваю трупу, і дзякуючы яму яна змагла прыняць удзел у III Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце.
Першае прызнанне песні Ганны атрымалі на ІІІ Міжнародным фестывалі песні ў Сопаце (1963). Яна ўзяла ІІ прэмію (у катэгорыі польскіх выканаўцаў) за песню «Так мне з гэтым дрэнна» (польск.: Tak mi z tym źle) Генрыха Клейне і Браніслава Брока, а таксама на Усепольскім фестывалі эстрадных калектываў у Ольштыне — за італьянскую песню «Ave Maria». Сапраўдную вядомасць Ганне Герман прынесла ў 1964 годзе песня «Танцуючыя Эўрыдыкі» (польск.: Tańczące Eurydyki) Катажыны Гертнер і Евы Жэменіцкай: другая прэмія ў катэгорыі акцёрска-літаратурнай песні на II Фестывалі польскай песні ў Аполе (24—28 мая), першае месца (у мясцовым адборачным туры) і трэцяе — у Міжнародным туры на фестывалі ў Сопаце. На III Фестывалі польскай песні ў Аполе — першая прэмія ў катэгорыі артыстычнай песні за песню «Заквітнею ружай» (польск.: Zakwitnę różą) Катажыны Гертнер і Ежы Мілера.
27 жніўня 1967 года, знаходзячыся ў Італіі на гастролях, паміж горадам Фарлі і Міланам трапіла ў цяжкую аўтамабільную катастрофу. На высокай хуткасці аўтамабіль імпрэсарыа спявачкі ўрэзаўся ў бетонную агароджу. Ганну выкінула з аўтамабіля праз лабавое шкло, яна атрымала шматлікія пераломы, траўмы ўнутраных органаў. Інжынер Збігнеў Тухольскі, з якім Ганна пазнаёмілася ў 1960 годзе ва Вроцлаве, апекаваў спявачку пасля катастрофы.
Вярнулася на эстраду ў 1970 годзе: «Залаты дыск» за доўгайграючую пласцінку «Чалавечы лёс» (польск.: Człowieczy los).
5-8 жніўня 1975 года Герман дала чатыры канцэрты ў Мінску, у тым ліку ў Беларускім дзяржаўным цырку, па стане здароўя спявачка не магла вытрымаць поўную праграму, таму ў канцэрце бралі ўдзел іншыя артысты польскай эстрады. У 1978 годзе быў другі прыезд Герман у Мінск, але публічных канцэртаў спявачка не давала.
Сям'я
правіцьБацька Ойген Хёрман (ням.: Eugen Hörmann), русіфікаванае імя Яўген Фрыдрыхавіч Герман (1909—1938) — бухгалтар нямецкага паходжання. У 1937 годзе бацька Ганны арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы і асуджаны на 10 гадоў без права перапіскі, а ў 1938 годзе расстраляны ў Ташкенце. Маці — Ірма Бернэр (15.11.1909—30.01.2007), на нараджэнні Мартэнс. Бабуля — Ганна Фрызен Мартэнс (18.01.1886—17.09.1971).
23 сакавіка 1972 года выйшла замуж за Збігнева Тухольскага, з якім перад гэтым жыла 12 гадоў у грамадзянскім шлюбе. 27 лістапада 1975 года нарадзіўся сын Збігнеў. Памерла ад саркомы ў ноч на 26 жніўня 1982 года ў ваенным шпіталі ў Варшаве — роўна праз 15 год пасля катастрофы ў Італіі.
Памяць
правіцьУ 2012 годзе выйшаў дзесяцісерыйны мастацкі фільм пра жыццё спявачкі «Ганна Герман. Таямніца белага анёла».
Крыніцы
правіць- ↑ Anna German // e-teatr.pl — 2004.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 кастрычніка 2019.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121578178 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121578178 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна Герман