Ганна (Люблінскае ваяводства)
Га́нна[1] (польск.: Hanna) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ганцы, за 19 км на поўнач ад Уладавы і за 83 км на паўночны ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Ганна.
Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьПаводле мясцовага падання, сваю назву вёска атрымала ад імя каралевы і вялікай княгіні Ганны, якая тут спынялася ў час падарожжа на Русь.
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра Ганну датуецца 1546 годам, калі Багдан Багавіцін надаў ёй магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства.
У XVII стагоддзе Ганна ўвайшла ў склад Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў. У 1739 годзе тут была пабудавана царква, фундаваная ў 1750 годзе Геранімам Фларыянам Радзівілам.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ганна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. 20 сакавіка 1821 года расійскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі[2]. На 1827 год тут было 73 будынкі.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ганну занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
правіцьЗгодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Ганна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Ганну занялі войскі Трэцяга Рэйха.
У 1944 годзе Ганну занялі савецкія войскі, пасля чаго яе зноў перадалі Польшчы.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1827 год — 427 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 719 чал.
Славутасці
правіць- Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1739)
Галерэя
правіць- Краявіды Ганны
-
Царква да рэканструкцыі
-
Званіца пры царкве
-
Капліца пры царкве
-
Могілкавая капліца
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Rodecki F.B. Obraz jeograficzno-statystyczny Królestwa Polskiego. — Warszawa: Drukarnia Antoniego Gałęzowskiego i Kompanii, 1830.
- ↑ Kraszewski K. Hanna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 27.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ганна (Люблінскае ваяводства)