Ганьск Первшы (польск.: Hańsk Pierwszy, да 1967 года — Ганьск, таксама Ганск) — вёска ў Польшчы, за 20 км на паўднёвы захад ад Уладавы і за 60 км на ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба гміны Ганьск. Насельніцтва на 2018 год — 959 чалавек.

Вёска
Ганьск Первшы
польск.: Hańsk Pierwszy
Касцёл
Касцёл
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
175 м
Насельніцтва
959 чалавек (2018)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
22-235
Аўтамабільны код
LWL
Ганьск Первшы на карце Польшчы ±
Ганьск Первшы (Польшча)
Ганьск Первшы
Ганьск Первшы (Люблінскае ваяводства)
Ганьск Первшы

Гісторыя правіць

Першая захаваўшаяся дакументальная згадка пра Ганьск адносіцца да 1372 года. У дакуменце, які захоўваецца ў Люблінскім дзяржаўным архіве, згадваецца двор, уласнікам якога быў Ян Ганскі. Усе будынкі былі драўлянымі, маёнтак уключаў каля 7500 валок зямлі, у тым ліку лугі, балоты і лясы.

У часы Польскага Каралеўства вёска была цэнтрам ардынацыі Ганскіх, якая налічвала да 10 тысяч моргаў ворнай зямлі. У ваколіцах вёскі захаваліся рэшткі гарадзішча-крэпасці часоў сярэднявечча.

На 1827 год у вёсцы, якая тады была часткай Царства Польскага, быў 81 двор і пражывала 615 чалавек. З 1867 года — у складзе Сядлецкай губерні.

Станам на 10 верасня 1921 года ў вёсцы было 64 дамы (з іх 1 бязлюдны) і 411 жыхароў, з якіх:

Да 1967 года вёска насіла назву Ганьск і ўключала ў сябе тэрыторыі цяперашніх асобных вёсак Ганьск Другі і Ганьск-Калонія. У 1954—1972 гадах вёска была сядзібай аднайменнай грамады. У 1975—1998 гадах вёска адміністрацыйна ўваходзіла ў склад Хэлмскага ваяводства.

Сёння мясцовасць мае статус салецтва і з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Ганьск, рымска-каталіцкай парафіі Святога Раймунда і Ганьскага дэканата.

Зноскі

Спасылкі правіць